From Wikipedia, the free encyclopedia
Кармэ́ль, альбо Гара́ Кармэ́ль (па-габрэйску: הַר הַכַּרְמֶל, Хар Ха-Кармэль; па-арабску: الكرمل, Эль-Карміль, або араб. جبل مار إلياس, Джабал Мар Эльяс, літ. гара сьвяты Ільля) — невялікі горны хрыбет на паўночным захадзе Ізраілю уздоўж Міжземнага мора. Біясфэрны запаведнік ЮНЭСКО.
Хрыбет Кармэлі мае ад 6,5 да 8 км у шырыню. На паўночным усходзе ляжыць Ізрэельская даліна. Гара ўтвораная зьмяшаньнем вапняку і крэменю, мае шмат пячораў і некалькі вульканічных скалаў. Пахілісты бок зарослы бухматай расьліннасьцю: дубамі, хвойнымі, аліўкавымі ды ляўравымі дрэвамі.
На гары разьмешчаныя некалькі местаў, у тым ліку трэцяе паводле велічыні ў Ізраілі — Хайфа, а таксама Нэшэр і Тырат-Кармэль.
Кармэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.