From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіцца ў цэнтры места, пры выхадзе гістарычнай Пацыянаўскай вуліцы на Рынак[lower-alpha 1]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў | |
Кляштар трынітарыяў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°30′34.36″ пн. ш. 30°25′32.14″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў на Вікісховішчы |
Комплекс Аршанскага трынітарскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, якія атачаў высокі мур з дзьвюма брамамі ў стылі клясыцызму. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл. У наш час у кляштарным корпусе месьціцца адміністрацыйная ўстанова.
Кляштар трынітарыяў у Воршы фундавалі ў 1714 годзе браты Адам і Ўладзіслаў Саковічы. Першыя будынкі кляштару былі драўлянымі.
У 1725—1735 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла з фундацыі падкаморага віцебскага Казімера Саковіча і Тэклі зь Лярскіх. У 1740 годзе адбылося асьвячэньне касьцёла. У 1740—1746 гадох вялося будаваньне мураванага кляштару[1].
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар і ў 1835—1840 гадох перабудавалі кляштарны корпус пад Акруговую лячэбніцу (дабудавалі новае крыло). У 1836 годзе яны гвалтоўна перарабілі касьцёл пад Васкрасенскі сабор Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы)[2].
У 1920-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву і пераабсталявалі былы касьцёл пад аэраклюб (помнік пазбавілі вэртыкальных дамінантаў — 4 кутніх вежаў). У канцы 1950-х гадоў — зруйнавалі помнік архітэктуры.
У 2002—2004 гадох праводзілася аднаўленьне кляштарнага корпуса.
Касьцёл — 3-нэфавая 4-вежавая базыліка. Інтэр’ер аздабляўся пяцьцю драўлянымі алтарамі, у галоўным зь іх была фігура Хрыста, прывезеная ў 1728 годзе з Рыму.
Кляштар — П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак пад вальмавым дахам, адзін тарэц якога закрывае фігурны барокавы франтон. Франтальнае вулічнае крыло мае выгляд прастакутнага ў пляне аб’ёма пад вальмавым дахам. Вось сымэтрыі фасаду вылучаеццца шырокім 5-восевым рызалітам, завершаным прыступкавым атыкам. Роўнічны фасад рытмічна падзяляецца прастакутнымі аконнымі праёмамі, дэкараванымі на першым паверсе сандрыкамі. Высокі цокальны паверх адзначаецца рустам. Корпус мае галерэйны плян з тыповымі прастакутнымі кельлямі, перакрытымі крыжовымі і цыліндрычнымі скляпеньнямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.