From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі і кале́гіюм езуі́таў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Бабруйску. Знаходзіцца ў Старым Месьце (цяпер тэрыторыя фартэцыі), на гістарычным Рынку. Твор архітэктуры барока. Разам з кляштарам быў цэнтрам езуіцкай рэзыдэнцыі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў | |
Езуіцкі касьцёл, абмеры 1800 г. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Бабруйск |
Каардынаты | 53°8′12.72″ пн. ш. 29°14′54.24″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Архітэктурны стыль | барока і барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў на Вікісховішчы |
Комплекс складаўся з касьцёла, будынка калегіюму і гаспадарчых пабудоваў. У XIX ст. расейскія ўлады часткова зруйнавалі касьцёл і цалкам зьнішчылі калегіюм.
У 1615 годзе староста Пётра Трызна заснаваў у Бабруйску касьцёл. У 1625 годзе драўляны касьцёл перадалі езуітам. Сярод архітэктараў былі Ўладзіслаў Дзягілевіч (1699—1700), Казімер Мацелякоўскі (1735—1736), Тамаш Жаброўскі (1746), Габрыэль Лянкевіч (1747—1748) і Францішак Карава (1757—1758). Вядома таксама пра ўдзел у будаваньні ў 1732—1747 гадох муляра Якуба Руофа.
Мураваны езуіцкі касьцёл, асьвечаны ў імя Сьвятога Станіслава Косткі[Крыніца?], збудавалі ў стылі барока ў 1745—1747 гадох паводле праекту віленскага архітэктара Тамаша Жаброўскага. Пры касьцёле дзеялі бібліятэка, пяцігадовая школа і тэатар, першы ўпамін пра які датуецца 1760 годам — тут ставіліся п’есы рэлігійнага зместу.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Бабруйск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл пэўны час працягваў дзеяць. Аднак пры будаваньні ў першай палове ХІХ ст. крэпасьці расейскія ўлады зачынілі касьцёл і карэнным спосабам перабудавалі яго пад цэйхгаўз[1] (зьнішчылі вежы).
За савецкім часам у будынку касьцёла была гаўптвахта.
Помнік архітэктуры барока. Гэта 3-нэфавая базыліка без трансэпту. Над галоўным фасад узвышаліся дзьве вежы, на адной зь якіх быў гадзіньнік з боем, а на другой — матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацьверыкамі зьмяшчаўся фігурны франтон з валютамі. Прэзьбітэрыюм меў паўкруглае завяршэньне, з бакоў вімы месьціліся дзьве сымэтрычныя закрысьціі.
Усярэдзіне нэфы перакрываліся цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі на здвоеных падпружных арках, якім на фасадах адпавядалі здвоеныя пілястры, у чым можна бачыць прыкмету позьняга барока. Пры ўваходзе месьціўся «хор мураваны на 2 філярах з сходамі з абодвух бакоў». Невялікія хоры разьмяшчаліся таксама над закрысьціямі. Галоўны аўтар, які ўлучаў 8 позьнебарочных скульптураў сьвятых (у тым ліку скульптуры сьвятых Ігната, Бергіяша, Ксавэрыя, Станіслава), 6 бакавых аўтароў, амбон і ўсё сакральнае начыньне інтэр’еру былі драўлянымі. Яго зрабілі майстры Язэп Шыла і Антон Марціноўскі. Сьцены аздаблялі фрэскі, а сярод абразоў знаходзіліся сармацкія данатарскія партрэты караля Жыгімонта Вазы й Пятра Трызны[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.