Кніга Ёва
Кніга Старога Запавету / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Кні́га Ё́ва» (іўр. אִיוֹב) — адна з кніг кананічнага Старога Запавету, 29-я частка Танаху. Названая паводле імя галоўнага пэрсанажа — Ёва. Складаецца з 42 разьдзелаў рознага датаваньня. Гэта глыбока філязофскі твор, які зьвяртаецца да пытаньня Боскай справядлівасьці на тле чалавечых пакутаў, ці, інакш кажучы, «чаму пакутуюць невінаватыя?»
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
|
Пісаньні |
|
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/af/William_Blake_-_Satan_Going_Forth_from_the_Presence_of_the_Lord.jpg/640px-William_Blake_-_Satan_Going_Forth_from_the_Presence_of_the_Lord.jpg)
«Кніга Ёва» падводзіць рысу пад цэнтральнай для літаратуры Старажытнага Ўсходу праблемай сэнсу жыцьця. Уплыў кнігі адчуваецца ва Ў. Шэксьпіра, Ё. Гётэ, Ф. Дастаеўскага.