From Wikipedia, the free encyclopedia
Кні́га праро́ка Ерамі́і (па-габрэйску: ספר ירמיהו — Сэфэр Ірмеяху) — 24-я кніга кананічнага Старога Запавету, трынаццатая частка Танаху. У пазьнейшых прароках знаходзіцца паміж кнігамі Ісаі ды Езэкііля. Напісаная прарокам Ераміям (Ірміяху) прыкладна ў VI стагодзьдзі да н. э.. Ахоплівае пэрыяд ад 647 да 580 да н. э. — часы валадараньня цара Ёсіі і захопу Юдэі Бабілёнам.
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
|
Пісаньні |
|
Гэта найбольшая з прарочых кнігаў Старога Запавету, складаецца з 52 разьдзелаў. Кніга напісаная складанай і паэтычнай гэбрайскай мовай, за выняткам вершу 10:11, які напісаны па-арамэйску.
Прарок Ерамія жыў у эпоху заняпаду Юдэйскага царства. Ягоная зямля стала арэнаю барацьбы дзьвюх «звышдзяржаваў» старажытнага сьвету — Эгіпту і Бабілёну, што прыйшоў на зьмену Асырыі. Апошнія цары Юдэі, а разам зь імі і ўвесь народ, становяцца закладнікамі гэтае барацьбы. Цар Ёсія быў забіты эгіпцянамі; ягоны сын, цар Ёахаз, быў вывезены ў Эгіпет; унук Ёсіі, цар Ёакім, быў вывезены ў Бабілён; пасьля туды ж вывезены і малодшы сын Ёсіі, цар Сэдэкія.
У 586 (або 587) да н. э. Ерусалім і храм дашчэнту зруйнаваныя войсками Навухаданосара, дзяржава зьнішчаная. Ерамія выпраўляецца ў выгнаньне ў Эгіпет. Праўдападобна, падчас перабываньня там ён напісаў 37—44 разьдзелы кнігі.
Кніга Ераміі рэдагавалася другазаконьнікамі ці аўтарамі Паўторанага закону, якія прасоўвалі рэлігійную рэформу[1]. Гэта заўважна ў паралельным выкарыстаньні мовы ў Другазаконьні і кнізе Ераміі[2]. Так, у Ер. 11:4 і Друг. 4:20 выкарыстаная мэтафара жалезнае печы. Аднак невядома, ці быў Ерамія прыхільнікамі другазаконьніцкай школы, бо ён нідзе ня згадвае ані Паўтораны закон, ані рэлігійную рэформу Ёсіі[3].
Кніга ўмоўна можа быць падзеленая на 6 частак[4], у якіх стылі тэксту мяняюцца ад паэтычнага праз апавядальны да біяграфічнага[5]. Часткі:
Галоўныя мэсіянскія прароцтвы знаходзяцца ў наступных фрагмэнтах: 23:1-8; 31:31-40 і 33:14-26.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.