латвійскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Кры́ш’яніс Ка́рыньш (па-латыску: Krišjānis Kariņš; 13 сьнежня 1964 году) — латвійскі палітык, які займае пасаду прэм’ер-міністра Латвіі ў 2019—2023. Раней займаў пасаду міністра эканомікі, а таксама працаваў дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту.
Крыш’яніс Карыньш | |
1 ліпеня 2014 — 22 студзеня 2019 | |
Наступнік | Аляксейс Ласкутоўс[d] |
7 лістапада 2006 — 16 ліпеня 2009 | |
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014 | |
23 студзеня 2019 — 15 верасьня 2023 | |
Папярэднік | Марыс Кучынскіс |
Наступнік | Эвіка Сіліня |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 сьнежня 1964[1] (59 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Нарадзіўся ў ЗША ў латыскай сям’і, якая вымушана пакінула Латвію праз савецкую акупацыю. Карыньш актыўна браў удзел у амэрыканска-латыскай супольнасьці ў сваім юнацтве[2].
Пасьля атрыманьня ступені бакаляўра і доктара навук у лінгвістыцы ў Пэнсыльванскім унівэрсітэце Карыньш пераехаў у Латвію ў 1997 годзе і заснаваў кампанію, якая займалася замарожанай ежай[2]. У 2002 годзе ён дапамог закласьці партыю Новы час, якая ў 2011 годзе аб’ядналася зь іншымі партыямі, утварыўшы партыю Адзінства[3][4]. Пасьля працаваў дэпутатам у парлямэнце Латвіі, а таксама быў міністрам эканомікі краіны і дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту ў 2000-х і 2010-х гадах. Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2018 году ягоная партыя прайшла ў Сойм, але там была найменьшай партыяй[5]. Пасьля некалькіх месяцаў спрэчных перамоваў, у якіх кіраўнікі буйных партыяў ня здолелі стварыць кааліцыю, Карыньш быў вылучаны прэзыдэнтам краіны Раймандсам Вэёнісам у студзені 2019 году як кампрамісны кандыдат на пасаду прэм’ер-міністра[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.