From Wikipedia, the free encyclopedia
Людвік Тышкевіч (1748 — 26 чэрвеня 1808) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-ад’ютант (з 1772), пісар вялікі літоўскі (1775—1780), гетман польны літоўскі (з 1780), маршалак (з 1793) і падскарбі вялікі літоўскі (з 1791). Кавалер ордэнаў Сьвятога Станіслава (1778), а таксама расейскіх Андрэя Першазванага[1] (1787) і Аляксандра Неўскага (1787)[2].
Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Юзэфа і Ганны з Пацеяў.
У 1778 абіраўся маршалкам сойму. У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай, на сходзе 23 ліпеня 1792 падтрымаў прапанову караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага пра яго далучэньне да Таргавіцкай канфэдырацыі, што пазьней зрабіў сам. У 1795 узначаліў дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага да імпэратрыцы расейскай Кацярыны ІІ.
Атрымаў у спадчыну ад бабулі Салямэі Радзівіл мёнтак у Горадні. У 1775 збудаваў тамака драўляную сядзібу ў клясычным стылі. Будынак звонку нічым не вылучаўся, але быў выдатна і з густам аздоблены ў сярэдзіне. Дзеля гэтага былі запрошаны вядомыя мастакі і дэкаратары. Матэрыялы выпісваліся наўпрост з Парыжу. Палац існаваў да Другой сусьветнай вайны. У 1792 збудаваў палац у Варшаве.
У 1775 парадніўся з паноўным родам Панятоўскіх, ўзяўшы шлюб з дачкою Казімера Канстанцыяй Панятоўскай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.