грыбковае захворваньне жывёлаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікоз (па-грэцку: μύκης — грыб) — грыбковая інфэкцыя лёгкіх і скуры жывёлаў і чалавека, што выклікаецца ўдыханьнем і пранікненьнем у скуру грыбковых спораў(be). Найчасьцей пашкоджвае скуру і пазногці пальцаў ступняў(en) і кісьцяў, таксама скуру тулава, валасістую частку галавы. Прыводзіць да такіх ускладненьняў, як экзэма(en), алергія, гнойная інфэкцыя, рожыстае(en) запаленьне.
Прадухіленьню хваробы спрыяюць:
Заражэньню грыбком спрыяюць цяпло і вільгаць у месцах агульнага карыстаньня (басэйн, душавы пакой, лазьня, пляж, спартовая зала), працяглае нашэньне цеснага, нязручнага, невэнтыляванага абутку, сваякі з захворваньнем, дэфармацыя ступняў, парушэньне кровазвароту ў сасудах ног, цукровы дыябэт, вузкія міжпальцавыя прамежкі, павышаная патлівасьць скуры, мікратраўмы.
Напачатку праяўляецца праз пачырваненьне, запаленьне, сьверб скуры. Потым зьяўляюцца пухіркі, якія лопаюцца, ператвараюцца ў эрозіі і трэшчынкі. Пасьля іх загойваньня назіраецца лушчэньне скуры. Скура становіцца сухой з прыкметнымі раўчукамі. Утвараюцца трэшчыны, адбываецца патаўшчэньне скуры.
Аб грыбковым парушэньні пазногцевых пласьцінак сьведчыць памутненьне, станчэньне, патаўшчэньне пазногцяў, зьяўленьне на іх палосаў і плямаў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.