From Wikipedia, the free encyclopedia
Нада́ньне аўтакефа́ліі Ўкраі́нскай правасла́ўнай царкве́ — дзеяньні дзяржаўнай і царкоўнай улады ва Ўкраіне і мацярынскай Канстантынопальскай царквы, накіраваныя на стварэньне адзінай Памеснай Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне і стварэньня аўтакефаліі. Адным з магчымых спосабаў наданьня аўтакефаліі будзе папярэдняе аб’яднаньне праваслаўных цэркваў Украіны, а менавіта УАПЦ(uk), УПЦ КП і часткі УПЦ МП(uk) і абраньне прадстаяцеля адзінай памеснай(uk) праваслаўнай царквы Ўкраіны[1].
14 верасьня 2018 году архіяпіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Сьвятаслаў заявіў: «Мы, вядома, падтрымліваем гэтае рашэньне» канстантынопальскага патрыярха надаць Украінскай праваслаўнай царкве аўтакефалію. Таксама архіяпіскап Сьвятаслаў удакладніў: «Наша мэта — таксама легалізавацца ў Беларусі і афіцыйна атрымаць статус аўтакефаліі. … Каноны, як вядома, вымагаюць для асобнага праваслаўнага народу асобнай царквы. Гэта 34-е апостальскае правіла. … Тое, што Беларусь, як праваслаўная дзяржава, ня мае свайго незалежнага першагерарха — гэта парушэньне канонаў»[2].
18 красавіка 2018 г. Пятро Парашэнка сустрэўся зь мітрапалітам(ru) Макарыем(uk), мітрапалітам Ануфрыем(uk) і патрыярхам Філарэтам(uk) і афіцыйна перадаў подпісы 40 архірэяў Кіеўскага патрыярхату, 12 архірэяў аўтакефальнай царквы і каля 10 архірэяў Маскоўскага патрыярхату да Ўсяленскага Патрыярха аб наданьні томасу аб аўтакефаліі Ўкраінскай царквы[3][4].
19 красавіка 2018 г. Вярхоўная Рада Украіны прыняла за № 2410-VIII пастанову аб падтрымцы заявы Прэзыдэнта Ўкраіны да Ўсяленскага Патрыярха Варфаламея аб наданьні томасу аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне. У той жа дзень гэтую пастанову падпісаў Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны[5][6][7].
20 красавіка 2018 г. намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Расьціслаў Паўленка вылецеў у Стамбул для перадачы Ўсяленскаму Патрыярху Варфаламею зварот аб наданьні томасу аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне[8].
На адкрыцьці Архірэйскага сабора Канстантынопальскай Царквы 1 верасьня ва Стамбуле Патрыярх Канстантынопальскі(uk) Варфаламей(uk) прачытаў даклад, у якім адзначыў што: «Масква на працягу многіх стагоддзяў распараджалася Кіеўскай мітраполіяй, праваслаўнай царквой у Украіне, без ведама Канстантынопаля»[9]. На Архірэйскім саборы Канстантынопальскай царквы ў Стамбуле 2 верасьня біскупы прынялі што «Канстантынопальскі патрыярхат можа аказваць аўтакефалію без якіх-небудзь узгадненьняў»[10].
У канцы верасьня 2018 г. Сусьветная Патрыярхія(uk) апублікавала дасьледаваньне гістарычных царкоўных дакумэнтаў, у якіх даказала, што Канстантынопаль ніколі не аддаваў Кіеўскую мітраполію ў кананічную тэрыторыю(uk) Расейскай праваслаўнай царквы[11].
9-11 кастрычніка адбыўся сынод Канстантынопальскай праваслаўнай царквы, на якім было вырашана:
На думку Андрэя Іларыёнава(ru), пасьля адкліканьня Сынадальнага ліста 1686 г., якім права хіратоніі(uk) Кіеўскага мітрапаліта перадавалася Маскоўскай патрыярхіі (часова), разам з усёй былой Кіеўскай мітраполіяй пад юрысдыкцыю(uk) Канстантынопаля таксама de-jure вернутая і Беларуская праваслаўная царква, якая была часткай Кіеўскай мітраполіі. Фактычна былі вернутыя пад кіраваньне Кіеўскага патрыярха ўсе япархіі, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай мітраполіі ў той час, а менавіта Холмская, Пярэмыскія, Львоўская (Галіцкая), Луцкая, Уладзімер-Валынская, Кіеўская, Белгародзкая, Чарнігаўская, Берасьцейская, Тураўская (Турава-Пінская), Полацкая, Аршанская і Амсьціслаўска-Магілёўская (Беларуская), Смаленская, Бранская[14][15].
Гэта першы ў гісторыі надзвычайны сынод Маскоўскага патрыярхата за межамі Расеі[16]. Паседжаньне сыноду адбылося ў памяшканьні Менскай эпархіі[17]. Прэс-сакратар патрыярха Кірыла сьвятар Аляксандр Волкаў(ru) заявіў, што сынод РПЦ МП рыхтуе «адэкватны і жорсткі» адказ на рашэньне КПЦ даць томас аб аўтакефаліі[18][19]. УПЦ МП(uk) на саборы Расейскай праваслаўнай царквы ў г. Менску прадстаўляе яе старшыня мітрапаліт Ануфрый (Беразоўскі), а таксама мітрапаліт Запароскі і Мелітопальскі Лука (Коваленко)[20]. На паседжаньні сынод Расейскай праваслаўнай царквы вырашыў разарваць эўхарыстычныя зносіны са Сусьветным патрыярхатам[21][22].
У рашэньні гэтага сыноду сказана: «З гэтага часу і аж да адмовы Канстантынопальскага Патрыярхата ад прынятых ім антыкананічны рашэнняў для ўсіх сьвятароў Расейскай праваслаўнай царквы немагчыма канцэлебрацыі з духоўнымі Канстантынопальскай Царквы, а для вернікаў — удзел у сакрамэнтах, якія ажыццяўляюцца ў яе храмах»[23]. Такім чынам, РПЦ і УПЦ МП (як частка РПЦ) пайшлі на схізму[24]. Але так як РПЦ мае зносіны з Антыахійскай ПЦ, Грузінскай ПЦ і іншымі Праваслаўнымі Цэрквамі якія ў сваю чаргу маюць зносіны з так званай РПЦ з «раскольніцкаю і ерэтычнаю Канстантынопальскаю ПЦ» то і сама РПЦ становіцца раскольніцкаю і ерэтычнаю[25].
Пасьля пастановы сыноду Сусьветнага патрыярхату аб адмене юрысдыкцыі Расейскай праваслаўнай царквы над украінскім эпіскапатам ўсе праваслаўныя архірэі Ўкраіны (зарэгістраваныя рэлігійныя арганізацыі(uk) ў Міністэрстве юстыцыі Украіны(uk)) лічацца слугамі Сусьветнага пасаду, незалежна ад таго, да якой праваслаўнай царквы яны належалі да таго, і з гэтай прычыны маюць чакаць распараджэньня Сусьветнага патрыярхату адносна сваіх далейшых дзеяньняў[26].
18 кастрычніка 2018 г. у Вярхоўнай Радзе 237 галасамі «за» было прынята законапраект № 9208, пададзены Прэзыдэнтам Парашэнка 17 кастрычніка пра тое, што Андрэеўская царква Нацыянальнага запаведніка «Сафія Кіеўская» перадаецца ў бязвыплатнае пастаяннае карыстаньне Сусьветнага патрыярхату для зьдзяйсьненьня набажэнстваў і абрадаў (пры гэтым Андрэеўская царква застаецца ў дзяржаўнай уласнасьці). У ёй заплянавана разьмяшчэньне стаўрапігіі Сусьветнага патрыярхату, што фактычна будзе выконваць ролю амбасады Сусьветнага Патрыярха[27].
У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны законапраекты № 5309 («адносна назвы рэлігійных арганізацый»)[28] і № 4128 («па зьмяненьні рэлігійнымі суполкамі падпарадкаванасьці»)[29], закліканыя ўпарадкаваць некаторыя арганізацыйныя пытаньні.
3 лістапада 2018 г. Прэзыдэнт Украіны і Сусьветны Патрыярх падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве[30][31].
У працэсе вырашэньня наданьня томасу ўкраінскаму праваслаўю выявілася, што Расейскай праваслаўнай царкве сусьветны патрыярх ніколі не надаваў томасу на права абвяшчэньня аўтакефаліі і стварэньня Маскоўскай патрыярхіі[32][33].
У канцы верасьня 2018 году Сусьветная Патрыярхія абнародавала даклад «Сусьветны прастол і Украінская Царква. Кажуць дакумэнты», прысьвечаны абгрунтаваньню тэзіса, што Канстантынопальскі Патрыярхат ніколі не аддаваў Кіеўскую мітраполію ў кананічную тэрыторыю Русейскай Праваслаўнай Царквы, а толькі дазваляў Маскоўскаму патрыярху хіратонію кіеўскага мітраполіта[34].
Сусьветны Патрыярх абвясьцілі аднаўленьне сваёй кананічнай тэрыторыі без права ўмешвацца РПЦ МП ў справы Украіны[35][36][37], абвясьціў незаконным і палітызаваным акт Расейскай Праваслаўнай Царквы анафемы(uk) супраць ўкраінскага хрысьціяніна і гетмана Івана Мазэпы[38].
На Ўсеправаслаўным саборы(uk) на в. Крыт 21 чэрвеня 2016 г. Расейская праваслаўная царква была абвінавачаная ў ерасі этнафілетызма (гл. «Сусьветны сабор»). Абвінавачваньні абвясьціў кіпрскі архіяпіскап Хрызастом II[39][40][41][42].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.