рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Не́цечка (Нецеч, Няцеч, Няцеча, Пераплюйка) — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Ператуці (басэйн Нёману). Цячэ ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 32 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4‰.
Нецечка лац. Niciečka | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля ўрочышча Макаўцаў |
Вусьце | Ператуць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 12 км |
Плошча басэйну | 32 км² |
Нахіл воднай паверхні | 3,4‰ |
Пачынаецца на паўночным усходзе ад урочышча Макаўчыцаў (былая вёска, якая ўвайшла ў склад Койданава), цячэ ў межах Менскага ўзвышша, праз Койданаў, дзе прымае размаітыя гарадзкія сьцёкі, упадае ў Ператуць на захад ад в. Клыпаўчыны. На працягу 6 км мае каналізаванае рэчышча (ад паўднёвай ускраіны Койданава да вусьця), прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1]. Існуе вадасховішча ля раённай лякарні, якое мае назву возера Дзяржынскае і сажалка ў межах Койданава, якая належала былому калгасу. Праз раку пралягаюць трасы Р-42 (на Заслаўе) і М-1 (на Берасьце), а таксама чыгунка на Берасьце[2].
11 кастрычніка 2008 году адбылося сьвята «Дзень ракі» пад лёзунгам «Наша рэчка — Няцечка!»[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.