Ператуць
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Перату́ць (Рудзіца) — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Вусы (верхні прыток Нёману). Цячэ ў Койданаўскім і Ўзьдзенскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 344 км². Выдатак вады ў вусьці 2,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Remove ads
Remove ads
Асноўныя прытокі
Прытокі — Карачунка, Самацеч, Сініцкая, Еленка, Нецечка, Безназоўны ручай, мэліярацыйныя каналы.
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі Лучыцаў Койданаўскага раёну, цячэ празь невялікія лясныя масівы паўднёвымі схіламі Менскага ўзвышша, мястэчка Негарэлае, упадае ў Вусу на 3 ад вёскі Кухтычаў Узьдзенскага раёну.
Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі трапэцападобная. Абалона пераважна роўная, месцамі пад хмызьняком. Рэчышча ў верхняй плыні і на асобных дзялянках сярэдняй плыні каналізаванае, яго шырыня 8—10 м, зрэдку да 15 м[1].
Рэжым Ператуці вывучаўся ў 1945—1948 гадох. З 1967 году назіраньні вядуцца на гідралягічным пасту Гарадзішчанскай мэтэаралягічнай станцыі (Негарэльскі сельсавет)[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads