палац у Наваградку (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Палац Радзівілаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзіўся ў цэнтры места пад адрасам Рынак, 1. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Радзівілаў | |
Палац Радзівілаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°35′53.18″ пн. ш. 25°49′29.14″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Палац Радзівілаў | |
Палац Радзівілаў на Вікісховішчы |
Упершыню палац Радзівілаў у Наваградку ўпамінаецца ў «Дзёньніку» князя Міхала Казімера Радзівіла «Рыбанькі», напісаным ім у пэрыяд паміж 1719—1761 гадамі. Князь зазначаў, што ў час сваіх падарожжаў неаднаразова спыняўся ў гэтым палацы.
У 1759 годзе палац перабудавалі. Па перабудове ў будынку абсталявалі пакоі пад крамы, якія здаваліся ў арэнду купцам. Крамы былі мураванымі, мелі «печы з цэглы, коміны „навылёт“, вокны з шкла».
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады адабралі палац у Радзівілаў. У 1810 годзе будынак палаца набыў купец Фішар. У 1812 годзе тут спыняўся брат Напалеона Банапарта, вэстфальскі кароль Жэром Банапарт (паводле іншай вэрсіі — у сядзібе Міцкевічаў).
У міжваенны час у палацы працавала адміністрацыя места, потым да 1939 году — агульнаадукацыйная школа. 28 чэрвеня 1941 году палац згарэў у выніку авіяналёту Трэцяга Райху[1].
Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта быў 2-павярховы будынак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.