From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночны паля́рны круг — адна зь пяці галоўных паралеляў, пазначаных на мапе Зямлі.
Паўночны палярны круг знаходзіцца ў 66°33′44″[1] (66.5622°) на поўнач ад экватару. Вобласьць на поўнач ад паўночнага палярнага кругу завецца Арктыкай, на поўдзень ад яго знаходзіцца паўночны пояс умеранага клімату. Аналягічная паралель у паўднёвым паўшар'і завецца Паўднёвы палярны круг. Вобласьць паўднёвей яе завецца Антарктыкай.
Паўночны палярны круг пазначае паўднёвую мяжу вобласьці палярнага дня. У любым месцы на поўнач ад яго Сонца відаць па-над гарызонтам на працягу 24 гадзінаў прынамсі адзін раз на год, а некалькі паўночней ёсьць месцы, дзе, прынамсі адзін раз на год, яго не відаць над гарызонтам на працягу 24 гадзінаў. На шыраце палярнага круга гэтыя падзеі, адбываюцца роўна па адным разе ў год[2], у чэрвені й сьнежні ў дні сонцастаянньяў. Яшчэ паўночней гэтыя падзеі працягваюцца даўжэй, напрыклад, на шыраце Мурманску Палярная Ноч працягваецца 40 сутак (Палярны Дзень — 61). Таксама гэтыя зьявы адбываюцца і ў вобласцьі Паўднёвага палярнага кругу.
З прычыны суворага характару клімату Арктыкі толькі невялікая колькасьць людзей жыве за палярным кругам. Тры найбуйнейшых гарады, разьмешчаных за Паўночным палярным кругам, знаходзяцца ў Расеі: Мурманск (325 000 жыхароў), Нарыльск (205 000 жыхароў) і Варкута (85 000 жыхароў). Чацьвертым паводле колькасьці жыхароў зьяўляецца нарвэскі горад Тромсё (насельніцтва складае 62 000 жыхароў).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.