Прыбы́так — перавышэньне выручкі ад продажу тавараў і паслугаў над выдаткамі на іх вытворчасьць і збыт. Ёсьць паказьнікам фінансавага выніку гаспадарчай дзейнасьці прадпрыемства. Вылічаецца адыманьнем ад выручкі ад збыту вырабу гаспадарчай дзейнасьці сумы выдаткаў чыньнікаў вытворчасьці на гэтую дзейнасьць у грашовым выяўленьні (выручка — выдаткі = прыбытак).

Віды

  • Поўны (агульны, валавы, балянсавы).
  • Чысты. Пасьля выплаты падаткаў і адлічэньняў. Паступае ў распараджэньне прадпрыемства з утварэньнем запасу грошай для накапленьня і спажываньня, выплаты дывідэндаў і перадачы ва ўласнасьць супрацоўнікаў.
  • Бухгальтарскі. Без уліку незадакумэнтаваных выдаткаў, у тым ліку ўпушчанай выгады.
  • Эканамічны. Улічвае часовыя і альтэрнатыўныя выдаткі. Меншы за бухгальтарскі на велічыню некампэнсаваных і не ўлічаных у сабекошт выдаткаў, якія ўлучаюць упушчаныя магчымасьці[1].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.