From Wikipedia, the free encyclopedia
Тамам Саэб Салям (па-арабску: تمام صائب سلام, нарадзіўся 13 траўня 1945) — лібанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністар Лібану з 6 красавіка 2013 году.
Тамам Саэб Салям | |
в.а. прэзыдэнта Лібану | |
---|---|
25 траўня 2014 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Мішэль Суляйман |
Прэм’ер-міністар Лібану | |
6 красавіка 2013 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Мішэль Суляйман, ён сам як в.а. |
Папярэднік: | Наджыб Мікаты |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 траўня 1945 (79 гадоў) Бэйрут, Лібан |
Сужэнец: | Ляма Бадрэдын |
Дзеці: | 3 |
Бацька: | Саэб Салям |
Маці: | Таміма Мардам Бэйк |
Адукацыя: | Унівэрсытэт Айказян |
Тамам Салям нарадзіўся ў 1945 годзе ў Бэйруце. Быў старэйшым сынам ў сям’і Саэба Саляма, былога прэм’ер-міністра Лібану з 1970 па 1973 год[1][2][3] і Тамімы Мардам Бэйк, сырыйкі з Дамаску[4][5][6].
Скончыў «Broummana High» і ўнівэрсытэт Айказян ў Бэйруце[7][8].
З 2008 па 2009 гады займаў пасаду міністра культуры.
Пасьля адстаўкі Наджыба Мікаты з пасады прэм’ер-міністру Лібану 23 сакавіка 2013 году, пры падтрымцы Наджыба Мікаты, Валіда Джумблята і Альянсу 14 сакавіка, Саляму было даручана фармаваньне ўрада. 6 красавіка 2013 году, пасьля таго, як ён атрымаў 124 галасы з 128 галасоў членаў парлямэнту ў сваю падтрымку, зацьверджаны на пасадзе прэм’ер-міністру.
20 сакавіка 2014 году новы ўрад Лібану атрымаў вотум даверу ў парлямэнце. За прагаласавалі 96 з 101 дэпутатаў, якія прысутнічалі ў зале. Прэм’ер-міністар Тамам Салям падзякаваў парлямэнтарам за выказанае яго ўраду давер, сказаўшы, што
Ніхто не чакае ад нас цуду, але мы паспрабуем на аснове дасягнутага згоды пераадолець гэты найскладанейшы перыяд у жыцьці Лібану і рэгіену з найменшымі стратамі.[9] | ||
18 красавіка, пасьля сустрэчы з патрыярхам мараніцкай царквы Бішарай Раі, Тамам Салам заявіў, што прэзыдэнцкія выбары ў Лібане «адбудуцца ў вызначаны тэрмін. Для іх правядзеньня 23 красавіка няма ніякіх перашкодаў. Наш абавязак — выканаць гэта народнае патрабаваньне ў адпаведнасьці з канстытуцыяй і дэмакратычнымі традыцыямі»[10].
25 траўня, пасьля заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта Мішэля Суляймана і бясплённых спробаў абраньня новага, на першай у краіне выканаўчай сэсыі кабінэта міністраў прэм’ер-міністар Тамам Салям сказаў, што ўрад павінен працаваць, каб дапамагчы працэсу абраньня наступнага прэзыдэнта[11], падкрэсьліўшы, што ўрад ажыцьцяўляе паўнамоцтвы прэзыдэнту з 25 траўня[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.