From Wikipedia, the free encyclopedia
Ё́сеф Ма́цей На́ўраціль (чэшск.: Josef Matěj Navrátil; 17 лютага 1798, Слані каля г. Кладна, Чэхія — 21 красавіка 1865, Прага, Чэхія) — чэшскі жывапісец; прадстаўнік рамантызму.
Ёсеф Наўраціль | |
---|---|
чэшск.: Josef Matěj Navrátil | |
Імя пры нараджэнні | Josef Matěj Navrátil |
Дата нараджэння | 17 лютага 1798 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1865 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Antonín Navrátil[d] |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, настаўнік |
Жанр | пейзаж, нацюрморт, бытавы жанр |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рамантызм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў 1819—1823 гадах у Пражскай акадэміі мастацтваў. Аўтар манументальных размалёвак у замках ў Лібехаве (1838—1843), Кленаве (1840), Ірнях (1845—1847, 1857), Плоскавіцах (1853—1854), будынках Новай мукамольні (1847—1850) і доме Ваўры (1847) у Празе.
Пісаў невялікія па памерах пейзажы, нацюрморты, карціны бытавога жанру, якія вызначаюцца свабоднай лепкай формы і сакавітым каларытам: серыя «Паляванне на ліса», «Вадаспад у вёсцы», «Маці з дзіцем», «Малочніца на вуліцы», «Сцэна ў стылі ракако», «Танцоўшчыцы», «Селядцы на талерцы» і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.