From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Дуке Маркес (ісп.: Iván Duque Márquez; нар. 1 жніўня 1976, Багата, Калумбія) — калумбійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Калумбіі (2018-2022), раней Сенатар (2014—2018).
Іван Дуке Маркес | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Iván Duque Márquez | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хуан Мануэль Сантас | ||||||
Пераемнік | Gustavo Petro[d] | ||||||
Нараджэнне |
1 жніўня 1976[1][2] (48 гадоў) |
||||||
Бацька | Iván Duque Escobar[d] | ||||||
Маці | Juliana Márquez Tono[d][3] | ||||||
Жонка | Марыя Юльяна Руіс | ||||||
Веравызнанне | каталіцызм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | ivanduque.com (ісп.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Дуке Маркес нарадзіўся 1 жніўня 1976 года ў Багаце (Калумбія). Бацька Іван Дуке Эскабар (1937—2016) быў міністрам шахт (1985—1986) пры прэзідэнце Белісарыа Бетанкуры, губернатарам дэпартамента Ант’ёкіі (1981—1982) і Нацыянальным рэгістратарам (1998—2002).Вывучаў юрыспрудэнцыю ва Універсітэце Серхіа Арболеды (Калумбія) і міжнароднае эканамічнае права ў Амерыканскім універсітэце (ЗША). Акрамя гэтага праходзіў дзяржаўнае кіраванне ў Джорджтаўнскім універсітэце (ЗША), вучыўся ў Гарвардскай школе бізнесу (ЗША).З 1999 года працаваў кансультантам у Андскай карпарацыі развіцця, затым — дарадцам міністра фінансаў Хуана Мануэля Сантаса (пазней прэзідэнт Калумбіі).
У 2001—2013 гадах працаваў у Міжамерыканскім банку развіцця (BID). У 2001—2010 гадах працаваў у якасці старэйшага дарадцы выканаўчага дырэктарата Калумбіі, Перу і Эквадора, затым у 2010—2013 гадах — начальнікам аддзела культуры, творчасці і салідарнасці. Быў дарадцам былога прэзідэнта Калумбіі Альвара Урыбэ падчас працы міжнароднай камісіі ААН па расследаванні інцыдэнту паміж Ізраілем і Турцыяй 31 мая 2010 года ля берагоў Газы.
У 2014 годзе абраны ў Сенат ад партыі Дэмакратычны цэнтр і правай кааліцыі.
У снежні 2017 года стаў кандыдатам у прэзідэнты ад партыі. Набраў у першым туры каля 39 % і выйшаў у другі тур прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог, набраўшы 53,97 % галасоў.[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.