From Wikipedia, the free encyclopedia
Алег Анатольевіч Пе́шкаў (руск.: Олег Анатольевич Пешков; 3 жніўня 1970, Касіха, Алтайскі край, РСФСР, СССР — 24 лістапада 2015, Горы Туркмен, Сірыя) — расійскі ваенны лётчык, падпалкоўнік. Меў кваліфікацыю лётчыка-снайпера. Узначальваў службу бяспекі палётаў у Ліпецкім авіацэнтры. З верасня 2015 года браў удзел у ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі. 24 лістапада 2015 года яго самалёт быў збіты турэцкім знішчальнікам над гарамі Туркмен. Пешкаў і яго штурман Канстанцін Мурахцін катапультаваліся, але па іх быў адкрыты агонь з зямлі. У выніку лётчык загінуў. Указам прэзідэнта Расіі ад 25 лістапада таго ж года ён удастоены звання Героя Расійскай Федэрацыі.
Алег Анатольевіч Пешкаў | |
---|---|
руск.: Олег Анатольевич Пешков | |
Дата нараджэння | 3 жніўня 1970 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада 2015 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расія |
Род войскаў | Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі |
Званне | падпалкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Суворавец Алег Пешкаў | |
Выпускнік ХВВАВ | |
Нарадзіўся 3 жніўня 1970 года[1] ў вёсцы Касіха Алтайскага краю[2]. Праз некаторы час сям’я пераехала ва Усць-Каменагорск[1], дзе Алег у 1985 годзе скончыў васьмігадовую школу[3]. У 1987 годзе скончыў з сярэбраным медалём Свярдлоўскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1991 годзе скончыў з залатым медалём Харкаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў імя С. І. Грыцаўца[1].
Пасля вучэльні пачаў службу лётчыкам-інструктарам на МіГ-21 на авіябазе Кант (Кіргізская ССР), затым з 1992 па 1998 год праходзіў службу ў авіяцыйным гарнізоне н. п. Вазжаеўка (Амурская вобласць) у разведвальным авіяцыйным палку, служыў камандзірам эскадрыллі ў Прыморскім краі[1][4].
З 2009 года ўзначальваў службу бяспекі палётаў у 4-м Дзяржаўным цэнтры падрыхтоўкі авіяцыйнага персаналу і ваенных выпрабаванняў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі[5]. З адзнакай скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына[1]. За час службы асвоіў пяць тыпаў самалётаў. Агульны налёт склаў 1750 гадзін[6]. Вайсковая кваліфікацыя — ваенны лётчык-снайпер.
24 лістапада 2015 года ў якасці камандзіра экіпажа бамбардзіроўшчыка Су-24М ПКС Расіі з бартавым нумарам 83[7] здзяйсняў баявы вылет у Сірыі ў складзе пары з задачай нанясення бомбавага ўдару[8]. Бамбавік Су-24М быў збіты ракетай «паветра-паветра» з знішчальніка F-16C ВПС Турцыі ў раёне сірыйска-турэцкай мяжы ў правінцыі Латакія і ўпаў на сірыйскай тэрыторыі. Экіпаж машыны здолеў катапультавацца.
Пешкаў загінуў падчас прызямлення на парашуце ў выніку абстрэлу з зямлі[1][9] баевікамі, якія прылічвалі сябе да турэцкай ультраправай арганізацыі «Шэрыя ваўкі»[10]. Адказнасць за забойства на сябе ўзяў кіраўнік арганізацыі Алпарслан Чэлік[11][12][13]. Адразу пасля гібелі лётчыка ў інтэрнэце былі размешчаны відэазапісы баевікоў з целам загінулага[1]. 31 сакавіка 2016 года Чэлік з 14 саўдзельнікамі быў затрыманы турэцкай паліцыяй у Ізміры[14].
Агонь, які вёўся па прызямлючымся на парашутах лётчыках, з’яўляецца прамым парушэннем пункта 1 42-га артыкулу Пратакола I Жэнеўскіх канвенцый 1949 года, які абвяшчае: «Ні адна асоба, якая пакідае на парашуце лятальны апарат, церпіць бедства, не падвяргаецца нападу на працягу свайго спуску на зямлю»[15][16]. Штурман экіпажа капітан Канстанцін Мурахцін прызямліўся па-за зонай абстрэлу і быў эвакуіраваны спецпадраздзяленнямі расійскіх і сірыйскіх узброеных сіл на авіябазу Хмеймім[9].
29 лістапада цела Алега Пешкава было дастаўлена ў морг ў турэцкай правінцыі Хатай, пасля чаго адпраўлена самалётам у Анкару[17][18]. Па выніках ускрыцця, расійскімі медэкспертаў устаноўлена, што смерць авіятара наступіла 24 лістапада 2015 года ў перыяд паміж 10:00 і 11:30 раніцы па маскоўскім часе, на целе было знойдзена восем кулявых раненняў і множныя гематомы[19].
30 лістапада 2015 года цела Алега Пешкава было прынята прадстаўнікамі Міністэрства абароны РФ і расійскімі дыпламатамі ў ваенным шпіталі Анкары і дастаўлены ў Расію спецрэйсам ваенна-транспартнай авіяцыі Міністэрства абароны Расіі на аэрадром «Чкалаўскі». У паветранай прасторы Расійскай Федэрацыі самалёт з целам Алега Пешкава суправаджаў эскорт знішчальнікаў[1][20].
Пахаваны пілот быў 2 снежня на Цэнтральнай алеі гарадскіх могілак г. Ліпецк з вайсковымі ўшанаваннямі[21].
Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 574[6] ад 25 лістапада 2015 года за гераізм, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, Алегу Анатольевічу Пешкаву прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі (пасмяротна)[1][22][23]. Зорку Героя Расійскай Федэрацыі, прысвоеная Алегу Пешкаву, галоўнакамандуючы ПКС Расіі генерал-палкоўнік Віктар Бондараў перадаў 1 снежня 2015 года ў Ліпецку яго ўдаве[24].
Медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» I, II і III ступені
Бацька — Анатоль Рыгоравіч Пешкаў, маці — Вольга Ільінічна[27].
Малодшы брат Павел — падпалкоўнік войск нацыянальнай гвардыі Расіі[1].
У Алега Пешкава засталіся жонка Гелена Юр’еўна[28], дачка (1999 года нараджэння) і сын (2007 года нараджэння)[1][29].
На яго радзіме ў сяле Касіха[30], на мемарыяле Воінскай славы Вазжаеўкі, дзе служыў Алег Пешкаў, і ў Барнауле на будынку краязнаўчага музея ўстаноўлены мемарыяльныя пліты[26]. Помнік, выраблены на сродкі вайскоўцаў і жыхароў Прыамур’я, усталяваны ў авіяцыйным гарнізоне Вазжаеўкі[26]. Мемарыяльныя дошкі ўстаноўлены на федэральнай трасе «Амур» у сяле Вазжаеўка[4] і на будынку Екацярынбургскага сувораўскага ваеннага вучылішча[31]. З 24 лістапада 2016 года навечна залічаны ў спіс асабістага складу пятай роты Екацярынбургскага сувораўскага ваеннага вучылішча[32].
У горадзе Арсеньеў Прыморскага краю ўсталяваны мемарыял Алега Пешкава. Імем загінулага планавалася назваць вуліцы ў Чалябінску[33], Сімферопалі[34] і Тамбове[35]. Імем Пешкава ў 2018 годзе названа вуліца ў новым мікрараёне пасёлка Стройкераміка, Самарскай вобласці[36].
Таксама грамадскія арганізацыі прапаноўвалі назваць імем авіятара адну з вуліц у Ліпецку[1][37][38] і 7-й Растоўскі завулак ў Маскве, дзе знаходзіцца пасольства Турцыі[39].
Улады Ліпецкай вобласці планавалі аказаць усебаковую дапамогу сям’і Пешкава[40]. Школа №30 у Ліпецку атрымала імя Пешкава; у лістападзе 2017 года на тэрыторыі ўстановы адукацыі ўсталяваны бюст[41].
Калегі па авіяцыйнай групе ВПС Расіі ў Сірыі звярнуліся да камандавання ВПС РФ з ініцыятывай прысваення аднаму з бамбардзіроўшчыкаў Су-24М авіябазы Хмеймім яго імя. У выніку было прынята рашэнне назваць імем загінулага лётчыка Су-34 з бартавым нумарам 10[26][42]. Таксама імем Пешкава названы рэйсавы аўтобус у Іркуцку[43].
Губернатар Алтайскага краю А. Б. Карлін заснаваў тры імянныя стыпендыі імя А. Пешкава, прызначаныя для вучняў Алтайскай школы-інтэрната з першапачатковай лётнай падрыхтоўкай. Губернатар таксама ўнёс прапанову аб прысваенні імя Героя адной з вуліц вёскі Касіха[44].
Навучэнцы Екацярынбургскага сувораўскага ваеннага вучылішча здзяйсняюць скачкі з парашутам памяці яго гераічнага подзвігу[45]. Кожны ўдзельнік ўзнагароджваецца памятным медалём «Скачок памяці Героя РФ Пешкова А.А.»[46]
Імя Алега Пешкава носіць вуліца на расійскай авіябазе Хмеймім у Сірыі[47].
На адным з дамоў у горадзе Нові-Сад (Сербія) у снежні 2015 года нанесена графіці з партрэтам Алега Пешкава[48].
У сакавіку 2016 года турэцкі паэт Хюсейн Хайдар напісаў верш «Выбачэнні вялікаму рускаму народу», у якім выказаў спачуванні маці Алега Пешкава[49].
У снежні 2016 году кіраўніцтвам Сербіі ў дар сям’і Пешкава перададзена афіцэрская шабля[50].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.