рускі ваенны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Іванавіч Казарскі (нар. 16 чэрвеня 1798, Дуброўна, Віцебская вобласць, Беларусь — 16 (28) чэрвеня 1833, Мікалаеў) — ваенны дзеяч.
Аляксандр Іванавіч Казарскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1797 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1833 (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | Флот |
Званне | капітан 1-га рангу і Флігель-ад'ютант |
Камандаваў | bomb vessel[d], Q4428904? і Mercury[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Казарскі Аляксандр Іванавіч нарадзіўся ў сям’і адстаўнога губернскага сакратара, кіраўніка маёнткам князя Любамірскага.
Ва ўзросце 10 год яго забраў да сябе ў г. Мікалаеў сваяк, надворны саветнік Васілій Сямёнавіч Казарскі. З яго дапамогай паступіў у мараходнае вучылішча. 14 лютага 1814 года адбылося ўзвядзенне ў мічманы. Казарскі пачаў плаваць на брыганцінах, потым камандаваў на Дунаі атрадам грабных судоў.
У 1828 годзе ў час руска-турэцкай вайны камандаваў невялікім транспартным суднам «Сапернік». У канцы 1828 года яго назначылі камандуючым брыгам «Меркурый». Судна хадзіла з 44-пушачным фрэгатам «Штандарт» і брыгам «Арфей». Неаднойчы гэтыя караблі праводзілі разведку. За адвагу пры штурме Варны яго ўзнагародзілі залатой шабляй.
У 1831 годзе А. І. Казарскі адшукаў найкарацейшы водны шлях з Колы (Мурманск) у Пецярбург па рэках і азёрах з Белага мора ў Ладажскае возера (праз 100 гадоў гэты шлях рэалізаваны ў Беламорска-Балтыйскі канал).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.