Аляксандр Брукнер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Бру́кнер[8] (польск.: Aleksander Brückner, 29 студзеня 1856, Бэрэжаны — 24 мая 1939, Берлін) — польскі гісторык літаратуры і мовазнаўца, Замежны член-карэспандэнт Імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1889), член Польскай (1888) і Сербскай акадэмій навук, Каралеўскага навуковага таварыства Чэхіі .
Remove ads
Біяграфія
У 1875 годзе скончыў Львоўскі ўніверсітэт, дзе спецыялізаваўся па класічных мовах, займаўся індаеўрапейскім і славянскім мовазнаўствам. У 1877 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Літоўска-славянскія пошукі. Славянская лексіка ў літоўскай мове». З 1876 па 1878 год вывучаў славістыку ў Лейпцыгскім і Берлінскім універсітэтах. З 1878 па 1881 год прыват-дацэнт у Львоўскім універсітэце, выкладаў граматыку славянскіх моў. З 1881 года — прафесар славянскіх моў і літаратур Берлінскага ўніверсітэта. Даследаваў этымалогію і тапаніміку, літуаністыку , этнаграфію, гісторыю рускай літаратуры і фальклору.
У 1904 годзе звярнуўся з прапановай вылучыць Элізу Ажэшка на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads