From Wikipedia, the free encyclopedia
Аранжарэя — пабудова для вырошчвання раслін, штучная экасістэма. Аранжарэі будуюцца са шкла або пластыку. Унутры іх інфрачырвонае выпраменьванне ад Сонца падагравае расліны і глебу. Паветра, нагрэтае ад унутранай паверхні, утрымліваецца ўнутры канструкцыі дахам і сценкамі.
Шкло, з якога складаюцца сценкі аранжарэі, мае ролю выбарачна перадавальнага асяроддзя для розных спектральных частот, яго дзеянне складаецца ва ўлоўліванні энергіі ўнутры аранжарэі, пры дапамозе чаго награваюцца як расліны, так і глеба. Гэта награвае паветра каля глебы, якое не падымаецца ўгару і не прасочваецца вонкі.
Аранжарэі часта выкарыстоўваюцца для вырошчвання кветак, агародніны, фруктаў і тытуню.
Чмялі — найлепшыя апыляльнікі для большасці аранжарэйных раслін, хоць выкарыстоўваюцца і іншыя віды насякомых — напрыклад, пчолы, а таксама штучнае апыленне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.