From Wikipedia, the free encyclopedia
Блакада ўкраінскага флоту на возеры Данузлаў — захоп войскам Расіі ўсіх суднаў Украінскага флоту, якія базаваліся на возеры Данузлаў ля пасёлка Наваазернага ў сакавіку 2014 года.
Блакада ўкраінскага флоту на возеры Данузлаў | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Расійская інтэрвенцыя ва Украіне, 2014 | |||
Дата | 5—18 сакавіка 2014 года | ||
Месца | возера Данузлаў (Крым, Украіна) | ||
Прычына | Крымскі крызіс | ||
Вынік | Захоп войскамі Расіі ўсіх суднаў Украінскага флоту на базе ля Наваазернага | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Пасля распаду СССР і падзелу Чарнаморскага флоту СССР, украінскаму боку адыйшла ў тым ліку і ваенная база ля пасёлку Наваазёрнае (што на возеры Данузлаў). З-за асаблівасці возера (дакладней яго геаграфічнага размяшчэння), было прынятае рашэнне аб далейшай эксплуатацыі гэтай марской базы.
Паводле некаторых дадзеных, прыкладна палова ўкраінскага ваенна-марскога флоту базавалася на Крымскім паўвостраве, большай часткай на возеры Данузлаў[крыніца?].
З моманту пачатку ўвядзення расійскіх войск на тэрыторыю Крыму адной з асноўных мэтаў Расіі стала ліквідацыя пагрозы з боку ўкраінскага флоту на Чорным моры. З гэтай прычыны было прынятае рашэнне аб блакадзе ваеннай базы флоту ў Наваазёрным, і не даць магчымасці выкарыстаць караблі, што знаходзіліся ў гэтай мясцовасці, а па магчымасці далучыць іх да складу Чарнаморскага флоту Расіі[крыніца?].
А 17:20, Дзяржаўная дума Расійскай Федэрацыі падтрымала прапанову прэзідэнта Уладзіміра Пуціна пра ўвод расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны[1].
Расійскія войскі заблакавалі з сушы Паўднёвую ваенна-марскую базу Украіны ля Новаазёрскага пасёлка.
Камандуючы Чарнаморскага флоту Расійскай Федэрацыі Аляксандр Вітко прыехаў на базу з патрабаваннем да камандавання аб яе здачы. Атрымаўшы адмову, ён накіраваў у Данузлаў расійскі крэйсер «Масква»[2].
Вялікі расійскі супрацьлодачны карабель «Ачакаў» заблакаваў праход між возерам і Чорным морам[2].
Расійскія войскі затапілі на выхадзе з бухты возера 2 расійскія караблі, якія раней уваходзілі ў склад Чарнаморскага флоту Расіі, спісаны карабель «Ачакаў» і выратавальны буксір «Шахцёр». Перад гэтым апоўначы караблі Расійскага флоту, якія ахоўвалі «выхад» з возера, зняліся з якароў і адплылі прэч (у тым ліку і ракетны крэйсер «Масква»)[3].
У пачатку першай гадзіны ночы буксіры расійскага флоту зацягнулі і паставілі на месца раней адыйшоўшых суднаў вялікі супрацьлодачны карабель «Ачакаў», спісаны з Расійскага ваеннага флоту ў 2011 годзе. «Прывязаўшы» яго да загадзя прыгатаваных «мацаванняў» («бочка» для прымацавання да яе караблёў), яны з дапамогай супрацьпажарнага катара пачалі напаўняць «Ачакаў» вадой для страты ўстойлівасці. Затым карабель заваліўся на борт, і перакрыў сабой частку праліва злучаюшчага возера з Чорным морам.
Так як глыбіня ў месцы затаплення была ўсяго 9-11 метраў, вялікая частка корпусу затопленных караблёў засталася над вадой. «Ачакаў» стаў самай вялікай перашкодай на выхадзе з Данузлава, даўжыня незатопленнай часткі карабля склала прыкладна 100—120 м[4].
Расійскія войскі затапілі яшчэ адно судна — спісаны вадалазны катар «ВМ-416» водазмяшчэннем прыкладна 30-40 тонаў[5]. На той момант, заблакаванымі апынуліся[6]:
З не ваенных караблёў:
Расійскія войскі затапілі ў бухце на выхадзе да Чорнага мора чацвёртае судна[7]. Такім чынам утварылася барыкада, якая заблакавала выхад з бухты шэрагу суднаў Ваенна-марскіх сіл Украіны.
У інтэрэв'ю РІА "Навіны" старшыня камітэта Дзярждумы Расіі па абароне (які дарэчы раней быў камандуючым Чарнаморскім флотам) адмірал Уладзімір Камаедаў сказаў[8]:
Калі Крым увойдзе ў склад РФ, то тыя караблі, судны і катары, якія не пакінулі тэрыторыю рэгіёна, стануць расійскімі
Пасля падвядзення вынікаў рэферэндуму можна казаць пра тое, што тыя караблі і суда, якія цяпер знаходзяцца ў Крыме, а гэта прыкладна палова карабельнага складу ВМСУ, фармальна ўвойдуць спачатку ў марскія сілы самаабароны Крыма, а затым у баявы склад Чарнаморскага флоту Расіі
Данная заява датычылась канкрэтна баз у Севастопалі і пасёлке Наваазернам.
Незадоўга да гэтага, непрызнаны (дакладней прызнаны толькі Расіяй) Дзяржаўны савет Крыма прыняў рашэнне аб перадачы ва ўласнасць новааб'яўленнай дзяржавы марскіх партоў паўвострава.
27 сакавіка[крыніца?] ўсе судны былі (ў тым ці іншым выглядзе) апынуліся на баку Расіі. Экіпажы захопленых суднаў былі адпушчаны, некаторыя перайшлі на расійскі бок.[крыніца?]
Праз пару тыдняў уваход у возера Данузлаў быў разблякаваны. Некаторыя з састарэлых суднаў, па дамоўленасці, былі адпраўлены ў порт Адэсы[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.