Данузлаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Данузлаў
Remove ads

Данузла́ў (укр.: Донузлав, крымскатат.: Doñuzlav, Донъузлав) — самае глыбокае возера ў Крыме і найбуйнейшае возера Чарнаморскага раёна Аўтаномнай Рэспублікі Крым, належыць да Тарханкуцкай групы азёр.

Хуткія факты Данузлаў, Морфаметрыя ...
Remove ads

Апісанне

Размяшчаецца на Тарханкуцкім паўвостраве. Даўжыня 30 км, шырыня 8,5 км. Плошча 48,2 км². Глыбіня да 27 м.

Тып агульнай мінералізацыі — салёнае, на крайняй поўначы прэснае. Паходжанне — тэктанічнае.

Ад Чорнага мора адасоблена перасыпам даўжынёй каля 12 км, шырынёй 0,3-1 км. Цяпер возеру больш адпавядае вызначэнне ліман, бо з 1961 года (пасля злучэння з морам каналам) узровень агульнай мінералізацыі змяніўся да мінералізаваных вод (салёнае), таксама змены адбыліся ў берагавой расліннасці.

Thumb
Бераг возера.

Берагі высокія, крутыя, звілістыя. Шмат невялікіх заток. Жывіцца за кошт водаабмену з морам і падземнымі водамі, выхады якіх ёсць ва ўсходняй частцы возера ў выглядзе падводных крыніц. Салёнасць складае каля 90 ‰. Тоўшча мулу на дне возера дасягае 9 м, зверху мул перакрыты слоем крышталяў вуглякіслага кальцыю. На асобных участках пашырана водна-балотная расліннасць (чарот, рагоз і інш.).

Remove ads

Гісторыя

У мінулым тут былі саляныя промыслы.

У 1961 годзе быў прарыты 200-метровы суднаходны канал для злучэння возера з Чорным морам.

У верхняй частцы возера збудаваны дзве сажалкі для развядзення рыбы, у сярэдняй арганізавана стаянка караблёў Ваенна-марскіх сіл Украіны. На беразе створана ветраэнергетычная станцыя.

6 сакавіка 2014 года ў час Крымскага крызісу расійскія войскі затапілі на выхадзе з бухты возера 2 сваіх караблі «Ачакаў» і «Шахцёр». 7 сакавіка яны затапілі яшчэ адно судна, а 13 сакавіка — чацвёртае спісанае судна. Такім чынам утварылася барыкада, якая заблакавала выхад з бухты шэрагу караблёў ВМС Украіны.

Remove ads

Зноскі

  1. Проба соляў была ўзята ў 27 жніўня 1955 года

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads