From Wikipedia, the free encyclopedia
Габелен (фр.: gobelin) — адзін з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сцянны бязворсавы дыван з выявай нейкага сюжэту ці арнаменту, які ткуць рукамі, перакрыжоўваючы ніткі. Для габеленаў выкарыстоўваюць шаўковыя і ваўняныя ніткі. Спачатку ткуць асобныя часткі, якія пазней сшываюць паміж сабой.
Спярша габелены называлі шпалерамі. У Еўропе таксама распаўсюджана назва арацы або арас[1] (ад фр.: arras па назве горада Арас, дзе ў XIV стагоддзі выраблялі яркія шпалеры з выкарыстаннем залатой і сярэбранай ніткі).
У XVI стагоддзі ўзнікла слова вердзюра (паходзіць ад фр.: Verdure) — зеляніна, трава, лісце. Спярша так называлі выявы жывёл і птушак на фоне прыроды, але ў хуткім часе назва замацавалася за самімі творамі.
Слова «габелен» узнікла ў Францыі ў XVII стагоддзі, калі браты Габелены заснавалі там каралеўскую мануфактуру, а вырабы мануфактуры атрамалі назву габелены.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.