беларускі мастак, скульптар From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэнік Лойка, сапр.: Генадзь Станіслававіч Лойка (9 сакавіка 1962, в. Мікелеўшчына, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі скульптар.
Гэнік Лойка | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1962[1] (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Леанід Рыгоравіч Давідзенка і Анатоль Аляксандравіч Анікейчык |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка (1980), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1986). Вучыўся ў Леаніда Давідзенкі і Анатоля Анікейчыка. Выкладаў у Мінскай сярэдняй школе № 185 з архітэктурна-мастацкім ухілам[2]. Працаваў у Музеі народнага дойлідства і побыту, у Заслаўскім гісторыка-культурным запаведніку, у мастацкім каледжы імя І. Ахрэмчыка, у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава[3].
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1993 г.
З 1987 года ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках.
Працуе ў манументальнай і станкавай скульптуры, а таксама ў дробнай пластыцы. Найбольш вядомыя творы:
У 2014 годзе да 500-й гадавіны адзначэння перамогі ў Аршанскай бітве распрацаваў юбілейны бронзавы медаль[10].
Гэнік Лойка — стваральнік унікальных скульптурных пленэраў «Легенды з пяску»[11], падчас якіх на пясчаных кар’ерах ці на берагах рэчак скульптары і проста ахвочыя лепяць гіганцкія скульптуры; таксама плануе зрабіць вялікую скульптуру з пяску ў гонар 1000-годдзя Літвы[12].
У студзені 2015 года у двары дома, дзе жыве, стварыў снежную скульптуру галавы князя (караля) з бел-чырвона-белым сцягам[13][14].
У сакавіку 2021 года вырабіў у Нью-Ёрку бюсты Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага, адлітыя з бронзы[15]. 26 сакавіка 2022 на ўрачыстай імпрэзе святкавання Дня Волі бюсты былі ўсталяваныя каля будынка Катэдральнага сабора Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы cв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку (401 Атлантык Авэню, Бруклін)[16].
Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984), з’яўляючыся адным з яго арганізатараў[17]. Быў актыўным удзельнікам таварыства «Талака»[18], якое займалася адраджэннем беларускай культуры.
21 лютага 2013 года судом Фрунзенскага раёна Мінску быў арыштаваны на пяць сутак за акцыю ў падтрымку беларускамоўнай адукацыі, якую Гэнік правёў у Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, каля сталічнай беларускамоўнай гімназіі № 4. Суддзя Людміла Лапо прызнала яго вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага пікета (арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях)[19]. Тэрмін адбываў у турме на Акрэсціна. Арышт быў першым у яго жыцці. Выйшаў 26 лютага. Сярод тых, хто сустракаў Лойку каля турмы на Акрэсціна, былі вядомы педагог Лявон Баршчэўскі і намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юры Беленькі, які ў свой час быў калегам Лойкі па «Талацэ»[20].
1 лістапада 2020 года быў затрыманы падчас марша «Дзяды супраць тэрору», атрымаў 20 сутак адміністрацыйнага арышту з адбываннем на Акрэсціна[21][22].
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[23].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.