From Wikipedia, the free encyclopedia
Зо́рычы[1] (трансліт.: Zoryčy, руск.: Зоричи) (да 1964 г. — Мо́рдычы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 42 жыхары, 25 гаспадарак (2005).
Вёска
Зорычы
|
Вядомы з 1798 года як в. Мордычы. Паводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін, карчма.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1944 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 6 вяскоўцаў.
Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[2].
30 ліпеня 1964 года вёска Мордычы перайменавана ў Зорычы[3].
Працуе магазін.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.