Калацкае ўзвышша (руск.: Кала́чская возвы́шенность) — узвышша на поўдні Усходне-Еўрапейскай раўніны, на левабярэжжы Дона, паміж рэкамі Біцюг і Хапёр, у межах Варонежскай, Валгаградскай, Растоўскай абласцей Расіі.
Вышыня да 240 м. Уяўляе сабой паўднёвыя адгор’і Сярэднярускага ўзвышша. Калацкае ўзвышша складзена верхнемелавымі (крэйда, мергель) і палеагенавымі (гліны, пяскі, пясчанікі) адкладамі, перакрытымі ледніковымі адкладамі і лёсападобнымі покрыўнымі суглінкамі. Рэльеф далінна-ярава-балачны. Галоўныя рэкі — левыя прытокі Дона: Асярэдзь, Талучэеўка, Пескаватка. Глебы ўзвышша — чарназёмы звычайныя і паўднёвыя. Захаваліся дубравы (Шыпаў лес і інш.). Стэпы разараны пад пасевы пшаніцы, жыта, проса, сланечніка.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калацкае ўзвышша
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.