Сярэднярускае ўзвышша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сярэднярускае ўзвышшаmap
Remove ads

Сярэдняру́скае ўзвы́шша[1] — узвышша ў цэнтры Еўрапейскай часткі Расіі. Знаходзіцца ў межах Усходне-Еўрапейскай раўніны — ад шыротнага адрэзка даліны ракі Ака на поўначы да Данецкага кража на поўдні. Даўжыня каля 1000 км, шырыня да 500 км, вышыня 200—250 м (найбольшая — 293 м); паўднёва-ўсходняя частка завецца Калацкім узвышшам.

Хуткія факты Сярэднярускае ўзвышша, Краіны ...
Remove ads

Геалогія

Дакембрыйскі крышталічны падмурак найбольш прыпадняты ў сярэдняй частцы ўзвышша і выходзіць на паверхню ў даліне ракі Дон, паміж гарадамі Паўлаўск і Богучар. На поўначы складзеная вапнякамі дэвона і карбону, перакрытымі пясчана-гліністымі адкладамі юрскага і ніжняга мелу, на поўдні — крэйдай і мергелем верхняга мелу з покрывам палеагенавых пяскоў, глін, пясчанікаў. На паверхні паўсюдна распаўсюджаныя лёсападобныя суглінкі і лёсы. Карысныя выкапні: жалезныя руды Курскай магнітнай анамаліі (найбольш значнае Міхайлаўскае радовішча), буры вугаль і інш.

Remove ads

Рэльеф і гідраграфія

Thumb
Даліна ракі Асётр

Рэльеф эразійны — ярава-балачна-далінны, з гушчынёй раздзялення да 1,3—1,7 м на 1 км² і глыбінёй ад 50 м да 100—150 м, месцамі развіты карст.

Сярэднярускае ўзвышша з’яўляецца водападзелам паміж Каспійскім, Чорным і Азоўскім марамі. З узвышша сцякаюць буйныя рэкі — Ака (з прытокамі Зуша, Упа, Жыздра і інш.), Дзясна, Сейм, Псёл, Ворскла, Дон (з прытокам Северскі Данец).

Remove ads

Клімат

Клімат уме­рана кан­тынен­таль­ны з халод­най (сярэдняя тэмпература паветра студзеня каля −9 °C) зімой і цё­п­лым (сярэд­няя тэмпература ліпеня 21 °C) ле­там; ападкаў 450—550 мм у год.

Глебава-расліннае покрыва

Сярэднярускае ўзвышша размяшчаецца ў падзоне шыракалістых лясоў лясной зоны, у лесастэпы і стэпы; пераважныя глебы — магутныя і вышчалачаныя чарназёмы, на поўначы — шэрыя лясныя, а на захадзе акрамя шэрых лясных — масівы падзолістых глебаў. Тэрыторыя моцна разараная. На Сярэднярускім узвышшы размешчаныя Цэнтральначарназёмны запаведнік імя В. В. Алехіна і запаведнік «Галічча Гара».

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads