From Wikipedia, the free encyclopedia
Каміла Алонса Вега (ісп.: Camilo Alonso Vega; 29 мая 1889 — 1 ліпеня 1971) — іспанскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з арганізатараў рэпрэсій у перыяд франкісцкай дыктатуры[6][7], за лік чаго атрымаў мянушку «Дон Камула»[8][9] (Don Camulo).
Каміла Алонса Вега | |
---|---|
ісп.: Camilo Alonso Vega | |
Дата нараджэння | 29 мая 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 1971[4][5] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Іспанія[d] |
Званне | генерал-капітан[d] |
Камандаваў | IV Brigada de Navarra[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Феролі[10]. У 1907 годзе паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію[11], дзе завёў блізкае сяброўства з Франсіска Франка[12][13]. Пасля навучання разам з ім служыў у Іспанскім Марока, удзельнічаў у Рыфскай вайне. У 1920 годзе ў званні капітана ўступіў у Іспанскі легіён[14].
У часы Другой Рэспублікі Алонса Вега быў уцягнуты ў некаторыя антыўрадавыя змовы[10]. Адзначыўся пры сутычках у Аўеда падчас Астурыйскай рэвалюцыі 1934 года[15].
Станам на ліпень 1936 года ў званні падпалкоўніка ўзначальваў горны батальён «Фландрыя» ў Віторыі[16]. У гэты час уступіў у кантакт з генералам Эміліа Мола і далучыўся да антырэспубліканскай змовы, якая прывяла да грамадзянскай вайны[16]. 19 ліпеня разам з Анхелем Гарсія Бенітэсам узначаліў паўстанне ў Алаве і наступныя рэпрэсіі супраць прыхільнікаў уладаў. Пазней вызначыўся ў бітве пры Вільярэале — там быў упершыню паранены. Праз некаторы час стаў камандзірам IV Наварскай брыгады[17]. Разам са сваім падраздзяленнем удзельнічаў у Паўночнаіспанскай кампаніі[17] і Брунецкай аперацыі.
У лістападзе 1937 года прызначаны камандзірам 4-й Наварскай дывізіі[18]. Пад кіраўніцтвам Алонса Вега фарміраванне прыняла ўдзел у Тэруэльскай, Арагонскай, Левантыйскай аперацыях, баях на Эбры і Каталонскім наступленні[19][20]. За час вайны вайсковец даслужыўся да звання брыгаднага генерала[21].
У верасні 1939 года Алонса Вега быў прызначаны кіраўніком Аддзела ваеннай адукацыі[22], праз год — намеснікам сакратара Міністэрства арміі. Знаходзячыся на гэтай пасадзе, стаў набліжаным Хасэ Энрыке Варэла[23]. Пад юрысдыкцыю Алонса Вегі падпадаў нагляд за канцлагерамі[24].
У ліпені 1943 года ўзначаліў Грамадзянскую гвардыю[25]. Правёў чысткі супраць антыфранкісцкай апазіцыі[26]. У 1957—1969 гадах быў міністрам унутраных спраў[27]. З 1959 года звольнены з арміі ў запас[28]. У 1969 годзе атрымаў званне генерал-капітана арміі[29]. Гэты чын пры жыцці атрымалі толькі Франсіска Франка і Агусцін Муньас Грандэс.
Сканаў у Мадрыдзе.
У 1924 годзе ажаніўся з Рамонай Радрыгес Бустэла (1895—1983)[30], дачкой заснавальніка мясной фабрыкі «Ла Луз» Хуста Радрыгеса Фернандэса.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.