спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Смаленскае княства — княства ў складзе Кіеўскай Русі, затым самастойнае, існавала да 1404 года, калі было ўключана ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
Першы вядомы смаленскі князь — Станіслаў Уладзіміравіч, малодшы сын вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаслававіча, знаходзіўся на смаленскім княжанні пры жыцці бацькі. У 1050-я гады на смаленскім стальцы княжылі малодшыя сыны Яраслава Мудрага, у 1070-я — унук Яраслава Уладзімір Манамах. Пачынаючы з 1090-х гадоў Смаленск становіцца пастаянным месцам княжання. Аж да 1125 года (з кароткім перапынкам) ім кіруюць сыны Уладзіміра Манамаха. У 1125 годзе князем стаў унук Манамаха Расціслаў Мсціславіч. Ён і яго нашчадкі кіравалі Смаленскім княствам аж да поўнай страты княствам самастойнасці напачатку XV стагоддзя.
Ніжэй прыведзены максімальна поўны спіс князёў за ўвесь час існаванні Смаленскага княства.
№ | Гады княжання ў Смаленску | Партрэт | Імя | Гады жыцця | Паходжанне | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|
11 | 1127—1159 | Расціслаў Мсціславіч | (каля 1108—1167) | сын вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча | адначасова князь наўгародскі і вялікі князь кіеўскі (1054—1055), пазней вялікі князь кіеўскі (1159—1167) | |
12 | 1159—1171 | Раман Расціславіч (першае княжанне) | (?—1180) | сын Расціслава Мсціславіча | пазней вялікі князь кіеўскі (1171—1172) | |
13 | 1171—1172 | Яраполк Раманавіч (першае княжанне) | (? — пасля 1177) | унук Расціслава Мсціславіча, сын Рамана Расціславіча | ||
14 | 1172—1174 | Раман Расціславіч (другое княжанне) | (?—1180) | сын Расціслава Мсціславіча | пазней вялікі князь кіеўскі (1174—1176) | |
15 | 1174—1175 | Яраполк Раманавіч (другое княжанне) | (? — пасля 1177) | унук Расціслава Мсціславіча, сын Рамана Расціславіча | пазней князь трыпольскі | |
16 | 1175—1176 | Мсціслаў Расціславіч Храбры | (?—1180) | сын Расціслава Мсціславіча | раней князь белгарадскі, пазней — князь наўгародскі | |
17 | 1176—1180 | Раман Расціславіч (трэцяе княжанне) | (?—1180) | сын Расціслава Мсціславіча | адначасова князь наўгародскі | |
18 | 1180—1197 | Давыд Расціславіч | (1140—1197) | сын Расціслава Мсціславіча | раней князь наўгародскі, таржокскі, віцебскі, вышгарадскі | |
19 | 1197—1213/1214 | Мсціслаў Раманавіч Стары | (?—1223) | унук Расціслава Мсціславіча, сын Рамана Расціславіча | раней князь пскоўскі, белгарадскі, пазней — вялікі князь кіеўскі (1213/1214—1223) | |
20 | 1213/1214—1219 | Уладзімір Рурыкавіч | (1187—1239) | унук Расціслава Мсціславіча, сын Рурыка Расціславіча | раней князь пераяслаўскі пазней — князь оўруцкі, вялікі князь кіеўскі (1223—1235, 1235—1239) | |
21 | 1219—1230 | Мсціслаў Давыдавіч | (1193—1230) | унук Расціслава Мсціславіча, сын Давыда Расціславіча | ||
22 | 1230—1232 | Расціслаў Мсціславіч | (? — пасля 1239) | унук Давыда Расціславіча, сын Мсціслава Давыдавіча | пазней вялікі князь кіеўскі (1239) | |
23 | 1232—1238/1239 | Святаслаў Мсціславіч | (? — ?) | унук Рамана Расціславіча, сын Мсціслава Раманавіча Старога | раней князь наўгародскі, полацкі | |
24 | 1238/1239—1249 | Усевалад Мсціславіч | (? — 1249) | унук Рамана Расціславіча, сын Мсціслава Раманавіча Старога | раней князь пскоўскі, наўгародскі | |
25 | 1249—1278 | Глеб Расціславіч | (? — 1278) | унук Мсціслава Давыдавіча, сын Расціслава Мсціславіча | ||
26 | 1278—1279 | Міхаіл Расціславіч | (? — 1279) | унук Мсціслава Давыдавіча, сын Расціслава Мсціславіча | раней князь мсціслаўскі | |
27 | 1279/1280—1297 | Фёдар Расціславіч Чорны | (1233/1240 — 1299) | унук Мсціслава Давыдавіча, сын Расціслава Мсціславіча | адначасова князь яраслаўскі, мажайскі | |
28 | 1297—1313 | Аляксандр Глебавіч | (? — 1313) | унук Расціслава Мсціславіча, сын Глеба Расціславіча | раней князь мсціслаўскі | |
29 | 1313—1359 | Іван Аляксандравіч | (? — 1359) | унук Глеба Расціславіча, сын Аляксандра Глебавіча | ||
30 | 1359—1386 | Святаслаў Іванавіч | (? — 1386) | унук Аляксандра Глебавіча, сын Івана Аляксандравіча | ||
31 | 1386/1387—1392 | Юрый Святаславіч (першае княжанне) | (? — 1407) | унук Івана Аляксандравіча, сын Святаслава Іванавіча | ||
32 | 1392—1395 | Глеб Святаславіч | (каля 1355—1399) | унук Івана Аляксандравіча, сын Святаслава Іванавіча | ||
33 | 1395—1401 | Раман Міхайлавіч Маладой | (?—1401) | з чарнігаўскіх князёў, пляменнік Івана Аляксандравіча | раней князь бранскі і чарнігаўскі; пасаджаны ў Смаленск вялікім князем літоўскім Вітаўтам у якасці намесніка | |
34 | 1401—1404 | Юрый Святаславіч (другое княжанне) | (? — 1407) | унук Івана Аляксандравіча, сын Святаслава Іванавіча |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.