Вячаслаў Уладзіміравіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вячаслаў Уладзіміравіч
Remove ads

Вячаслаў Уладзіміравіч (каля 1083 — снежань 1154) — шосты сын Уладзіміра Манамаха і Гіты Уэсекскай. Князь смаленскі (1113—1127), князь тураўскі (1127—1132, 1134—1142 і 1143—1146), князь пераяслаўскі (1132—1134, 1142—1143), вялікі князь кіеўскі (з 22 лютага па 4 сакавіка 1139, у ліпені 1150 і з красавіка 1151 па 1154)[1].

Хуткія факты Вячаслаў Уладзіміравіч, Князь смаленскі ...
Remove ads

Ранняя біяграфія

У 1097 годзе ўдзельнічаў са старэйшым братам Мсціславам у бітве на Калокшы  (руск.).

Вячаслаў Уладзіміравіч быў пасаджаны бацькам у Смаленску з пераходам самога Уладзіміра на кіеўскае княжанне, а Святаслава Уладзіміравіча ў Пераяслаў (1113).

У 1116 у час паходу на мінскага князя Глеба Усяславіча ваяваў Оршу і Копысь[1].

У 1127 годзе Вячаслаў ўжо згадваецца як тураўскі князь, а сын яго старэйшага брата Мсціслава Расціслаў як смаленскі. Тураўская воласць перайшла пад кантроль Манамахавічаў прыкладна ў той жа час, што і валынская, з якой быў выгнаны Яраслаў Святаполчыч у 1118 годзе, хоць існуюць версіі аб княжанні яго братоў Брачыслава і Ізяслава ў Тураве ў 11101123 гадах.

У 1132 Яраполк пасля няўдачы перадаць Пераяслаў Мсціславічам перадаў яго Вячаславу, а Тураў разам з Мінскам, адзіным пакінутым пад кантролем Манамахавічаў з Полацкага княства — Ізяславу Мсціславічу. Але ў Пераяслаўле Вячаслава, па ўсёй верагоднасці, цяжарыла суседства з полаўцамі, і ў 1134 Вячаслаў самавольна вярнуўся ў Тураў, выгнаўшы адтуль пляменніка, які з гэтага моманту пачаў барацьбу з дзядзькамі, у тым ліку з дапамогай Ольгавічаў[1].

Remove ads

Княжанне ў Кіеўскай зямлі

Са смерцю старэйшага брата Яраполка (18 лютага 1139) да Вячаслава перайшло старшынство ў родзе Манамахавічаў. У лютым 1139 годзе Вячаслаў у першы раз па спадчыне сеў на кіеўскім стальцы[1], але ўжо ў сакавіку быў сагнаны чарнігаўскім князем Усеваладам Ольгавічам.

У 1142 годзе, пасля смерці Андрэя Уладзіміравіча, Усевалад аддаў Вячаславу Пераяслаўскае княства (адначасова адправіў свайго сына Святаслава ў Тураў), што выклікала выбух абурэння Давыдавічаў і малодшых Ольгавічаў. Яны двойчы падступалі да Пераяслаўля, але былі адбіты з дапамогай Ізяслава Мсціславіча і кіяўлян. У студзені 1143 года стальцы былі канчаткова размеркаваны: Вячаслаў вярнуўся ў Тураў, Ізяслаў Мсціславіч перайшоў у Пераяслаў, а на Валыні сеў Святаслаў Усеваладавіч.

У 1146 годзе, пасля смерці Усевалада, Вячаслаў зноў спрабаваў актыўна ўмешвацца ў палітыку, у прыватнасці узвёў на сталец ва Уладзіміры-Валынскім свайго пляменніка Уладзіміра Андрэевіча  (руск.). Аднак новы вялікі князь Ізяслаў Мсціславіч тут жа забраў сабе і Валынь і Тураў, аддаўшы Вячаславу нязначны гарадок Перасопніцу  (руск.) на Валыні. У 1149 годзе Юрый Далгарукі разбіў Ізяслава і выгнаў яго з Кіева; цяпер Ізяслаў вырашыў узвесці на кіеўскі сталец Вячаслава і правіць ад яго імя, але калі ён запрасіў Вячаслава на сталец (з пагрозай у адваротным выпадку выпаліць Тураўскую воласць), Вячаслаў палічыў за лепшае аб’яднацца з малодшым братам Юрыем, разам яны ўзялі перамогу над пляменнікам. Юрый нават хацеў саступіць Кіеў Вячаславу, але баяры адгаварылі яго. «Брату твайму не ўтрымаць Кіева, — казалі яны, — не дастанецца ён ні табе, ні яму». Тады Юрый сам стаў вялікім князем, а Вячаслава пасадзіў у маленькім, але стратэгічна важным Вышгарадзе пад самым Кіевам.

Thumb
«Князь Ізяслаў Мсціславіч прапануе мір і сяброўства дзядзьку свайму Вячаславу» — малюнак Клаўдзія Лебедзева

Калі ў 1150 года Ізяслаў, выступіў з Валыні і выгнаў Юрыя, Вячаслаў заехаў у Кіеў, але пасля перамоваў з пляменнікам ізноў пакінуў горад. Напярэдадні новага паходу Юрыя на Кіеў Ізяслаў прысягнуў Вячаславу як бацьку, гэта значыць старэйшаму суправіцелю, і Вячаслаў нават адпусціў сваю дружыну[1] з Ізяславам, ваяваць супраць Юрыя і Уладзіміркі, князя галіцкага. У 1151 годзе Ізяслаў атрымаў канчатковую перамогу і заклікаў Вячаслава на сталец (красавік 1151). Яны разам уладарылі ў згодзе да смерці Ізяслава (13 лістапада 1154). Пасля гэтага сталец паспрабаваў заняць Ізяслаў Давыдавіч, князь чарнігаўскі, але Вячаслаў не пусціў яго і заклікаў у Кіеў іншага свайго пляменніка — Расціслава Мсціславіча, князя смаленскага, які таксама прызнаў яго старэйшым суправіцелем[1]. Аднак ужо ў снежні 1154 года памёр і сам Вячаслаў. Расціслаў пасля яго смерці не ўтрымаў Кіева: на Кіеў рушыў Юрый Далгарукі, Расціслаў з’ехаў абараняць ад яго Смаленск. Кіеў часова (да прыходу Юрыя) заняў Ізяслаў Давыдавіч.

Remove ads

Продкі

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Уладзімір Святаславіч, вялікі князь Кіеўскі
 
 
 
 
 
 
 
Яраслаў Уладзіміравіч, вялікі князь Кіеўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Рагнеда Рагвалодаўна, княгіня Кіеўская
 
 
 
 
 
 
 
Усевалад Яраславіч, вялікі князь Кіеўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Олаф, кароль Швецыі
 
 
 
 
 
 
 
Інгігерда, прынцэса Швецыі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эстрыд, каралева Швецыі
 
 
 
 
 
 
 
Уладзімір Усеваладавіч, вялікі князь Кіеўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Феадосій Манамах
 
 
 
 
 
 
 
Канстанцін IX, імператар Візантыі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Манамахіня  (руск.)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вячаслаў Уладзіміравіч
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Годвін, эрл Уэсекса  (руск.)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гаральд II, кароль Англіі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Торкель Сцюб'ёрсан  (англ.)
 
 
 
 
 
 
 
Гіта Торкельдоцір  (укр.)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гіта Уэсекская, прынцэса Англіі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эдзіта Лебядзіная Шыя  (руск.)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Remove ads

Зноскі

  1. Вячеслав Владимирович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 131. — 737 с.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads