былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лазо́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лазовіца.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 26 ліпеня 1962 года ў склад сельсавета з Яноўскага сельсавета перададзены вёскі Асмолавічы, Саўна і Фядотаўка[1]. 28 снежня 2007 года скасаваны вёскі Паля і Сянная[2]. 21 снежня 2011 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Родненскага (5 населеных пунктаў: вёскі Асмолавічы, Лазовіца, Уздзевічы, Фядотаўка, Шумоўка) і Гусаркаўскага (3 населеныя пункты: вёскі Азерцы, Востраў і Паўлавічы) сельсаветаў[3].
Уключаў 8 населеных пунктаў:
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 781 чалавек[4], з іх 96,7 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,3 % — украінцы[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.