From Wikipedia, the free encyclopedia
Малы падворлік, малы арлец[1] (Aquila pomarina) — птушка з атраду сокалападобных (Falconiformes) сямейства ястрабіных (Accipitridae). Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[1].
Малы арлец | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Малы арлец, Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Aquila pomarina Brehm, 1831 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||
гняздоўі зімоўкі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Буйная птушка. Даўжыня цела 60-65 см, маса да 1,8 кг, размах крылаў 134—159 см. Афарбоўка цёмна-бурая, з больш светлымі мантыяй і ніжнімі покрыўнымі пёрамі. Маладыя птушкі цямнейшыя, з рэдкімі вохрыстымі плямамі на верхнім баку цела і рыжай плямай на патыліцы. Самкі некалькі больш буйныя за самцоў.
У палявых умовах з вялікай цяжкасцю адрозніваюць ад падворліка вялікага.
Арэал разарваны: Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Балканы, Малая Азія і Каўказ, Індыя. На Беларусі распаўсюджаны на гнездаванні, пералётны і транзітна мігрыруючы від.
Жыве ў старых лісцевых альбо мяшаных дрэвастоях паблізу адкрытых тэрыторый, абалон, пашаў, рачных далін, на ўсходзе — у лесастэпах. У Карпатах, на Балканах і Каўказе — таксама ў сухіх горных лясах да вышыні 1800 м, у выключных выпадках — да 2200 м.
Пералётны (індыйскія папуляцыі аселыя). Месца зімовак заходніх папуляцый — у паўднёва-ўсходняй Афрыцы.
Аснову корму складаюць земнаводныя і дробныя грызуны, радзей корміцца птушкамі і паўзунамі. Паляўнічы ўчастак складае ў сярэднім 360 га.
Гняздуецца парамі. Тэрыторыі пар звычайна на адлегласці 3-5 км. Можа займаць гнёзды іншых вялікіх птушак, якія перабудоўвае. Свае размяшчае бліжэй да ствала, у кроне (часцей за ўсё на лісцеым дрэве) на вышыні 6-26 м ад зямлі. Аснова — з сухіх галін, высцілка — з галінак (часта з прымессю травяністых раслін альбо дзярніны і лісця), па краях гнязда — свежыя галінкі хвойных дрэў. Новае гняздо дыяметрам 55-90 см, старое 70-170 см.
Яйкі 2 (часам 1-3), уздутыя або амаль эліптычныя. Афарбоўка зменлівая; галоўныя тыпы: белыя з іржавымі альбо бурымі мазкамі; белаватыя з глыбокімі светлымі фіялетавымі плямамі і чырвона-ржавымі на паверхні; бела-рыжаватыя з рэдкімі, глыбокімі светла-фіялетавымі мазкамі і густымі, вялікімі, цёмна-бурымі на паверхні. Памеры: 65 × 52 мм.
У месцы гнездавання прылятае ў другой палове сакавіка — першай палове красавіка. Наседжванне доўжыцца каля 43 сутак. Птушаняты вылупліваюцца ў апошнія дні траўня-чэрвені. Пры наяўнасці ў гняздзе 2 птушанят адно з іх гіне на 3-4 дзень жыцця. Злёткі пакідаюць гняздо ў першай палове жніўня. Адлёт да канца верасня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.