аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пача́пава[3] (трансліт.: Pačapava, руск.: Почапово) — аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Пачапаўскага сельсавета. Знаходзіцца на рэчцы Пачапаўцы, за 40 км на паўночны захад ад горада Баранавічы, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Моўчадзь.
Аграгарадок
Пачапава
| ||||||||||||||||||||||||||
Да Пачапава далучана суседняя вёска Карсакоўшчына.
У 1428 годзе ўласнасць вялікага князя Вітаўта. У 1567 годзе маёнтак, уласнасць Яна Кміты Стрэтавіча, які выстаўляў 15 коннікаў. У 1567 годзе ўласнасць Міхаіла Богушавіча Пачапаўскага, які выстаўляў 2 коннікаў.
У XVIII стагоддзі маёнтак Корсакаў у складзе Рэчы Паспалітай. З 1793 года сяло, цэнтр воласці Навагрудскага павета.
У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1867 годзе тут была пабудавана на сродкі мясцовых жыхароў і дзяржавы новая прыходская Свята-Пакроўская праваслаўная царква. Праваслаўны прыход налічваў каля 3 тысяч прыхаджан, з якіх пісьменныя складалі 8 працэнтаў (1879). Царква мела каля 60 дзесяцін зямлі, у тым ліку 40 ворыва. У першай палавіне 1880-х гадоў 20 двароў, 204 жыхары, дзейнічалі валасное праўленне, народнае вучылішча, праваслаўная царква, за 3 вярсты ад сяла знаходзіўся вінакурны завод.
Асноўным заняткам тутэйшага насельніцтва былі земляробства і жывёлагадоўля. Для кожнай сялянскай сям’і былі ўласцівы таксама такія промыслы, як прадзенне, ткацтва, шыццё адзення, збор ягад, грыбоў, лекавых траў, пляценне кошыкаў. Бытавалі кавальскі і сталярны промыслы.
У пачатку XX стагоддзя працавала народнае вучылішча (у 1901 годзе навучаліся 85 хлопчыкаў і 19 дзяўчынак).
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр Пачапаўскай гміны Навагрудскага павета.
З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У маі 1943 года гітлераўцы спалілі 64 двары і загубілі 41 жыхара. Пасля вайны вёска адноўлена.
На тэрыторыі вёскі знаходзяцца сядзібы сельсавета і саўгаса, ветэрынарны ўчастак, механічныя майстэрні, магазін, аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад-яслі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.