пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ры́таў[1] (трансліт.: Rytaŭ, руск.: Ритов) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.
Пасёлак
Рытаў
|
У 22 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 48 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 139 км ад Гомеля.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з усходу пад прамым кутом далучаюцца 2 кароткія, паралельныя паміж сабой вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVII стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства ВКЛ. У інвентары Гомельскага стараства 1640-х гадоў згадана як сяло Рытавічы. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі.
Найболей актыўна забудоўвалася ў 1920-я гады. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ў верасні 1943 года цалкам спалілі вёску. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Першамайск» (цэнтр — вёска Малажын).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.