From Wikipedia, the free encyclopedia
Савецка-фінская вайна 1941—1944 гадоў (часам Савецка-фінскі фронт Вялікай Айчыннай вайны, у фінскай гістарыяграфіі — «Вайна-працяг»). Падчас вайны Фінляндыя выступіла на баку краін Восі[8][9][10] з мэтай заняць тэрыторыю СССР да «мяжы трох перашыйкаў» (Карэльскага, Алонецкага і Беламорскага)[11][12][13].
Савецка-фінская вайна 1941—1944 гадоў | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 25 чэрвеня 1941 — 19 верасня 1944 | ||
Месца | Фінляндыя, Карэла-Фінская ССР, Ленінградская вобласць, Мурманская вобласць і Валагодская вобласць[1] | ||
Прычына | імкненне Фінляндыі вярнуць тэрыторыі, страчаныя па выніках Зімовай вайны | ||
Вынік | перамога СССР. Маскоўскае перамір'е, Фінляндыя абвясціла вайну нацысцкай Германіі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
22 чэрвеня 1941 года ў адказ на заняцце імі дэмілітарызаванай зоны Аландскіх астравоў фінскія войскі бамбардзіравала савецкая авіяцыя. 21—25 чэрвеня з тэрыторыі Фінляндыі супраць СССР дзейнічалі ваенна-марскія і ваенна-паветраныя сілы Германіі[14]. 24 чэрвеня ў міністэрстве замежных спраў было заяўлена, што Фінляндыя не вядзе вайну з Савецкім Саюзам.
25 чэрвеня сілы савецкага паветранага флоту нанеслі авіяўдар па 18 фінскіх аэрадромах і некалькіх населеных пунктах[11][15]. У гэты ж дзень урад Фінляндыі заявіў, што краіна знаходзіцца ў стане вайны з СССР. 29 чэрвеня фінскія войскі пачалі баявыя дзеянні[16] і да канца 1941 гады акупавалі значную частку тэрыторыі Карэла-Фінскай ССР, уключаючы яе сталіцу Петразаводск.
У 1941—1944 гадах войскі Фінляндыі ўдзельнічалі ў блакадзе Ленінграда[11][17]. Да канца 1941 года фронт стабілізаваўся, і ў 1942—1943 гадах актыўных баёў на фінскім фронце не было. У канцы лета 1944 года, пасля цяжкіх паражэнняў, панесеных саюзнай Германіяй, і савецкага наступу ў Карэліі, Фінляндыя прапанавала спыненне агню, якое ўступіла ў дзеянне 4—5 верасня 1944 года.
Фінляндыя выйшла з вайны з СССР з заключэннем дагавора аб перамір’і, падпісанага 19 верасня 1944 года ў Маскве. Пасля гэтага Фінляндыя, не здаволеная хуткасцю вываду нямецкіх войскаў са сваёй тэрыторыі, пачала ваенныя дзеянні супраць Германіі.
Канчатковы дагавор аб міры з краінамі-пераможцамі быў падпісаны 10 лютага 1947 года ў Парыжы.
Апроч СССР, Фінляндыя знаходзілася ў стане вайны з Вялікабрытаніяй, Аўстраліяй, Канадай, Чэхаславакіяй, Індыяй, Новай Зеландыяй і Паўднёва-Афрыканскім Саюзам. З боку Брытанскай імперыі ў баях брала ўдзел 151 крыло каралеўскіх ВПС (англ.: No. 151 Wing RAF). Таксама ў баях удзельнічалі падраздзяленні Італіі, якія дзейнічалі ў складзе фіна-італа-германскай флатыліі (Naval Detachment K (англ.)) на Ладажскім возеры[18].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.