From Wikipedia, the free encyclopedia
Сань-цай[1][2] (кіт. спр. 三彩, піньінь sāncǎi; даслоўна: «тры колеры») — тып керамікі, у якім для ўпрыгожвання выкарыстоўваецца тры колеры.
Сань-цай | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэхніка сань-цай узыходзіць да эпохі дынастыі Тан. Аднак, нягледзячы на назву, колькасць колераў палівы для ўпрыгожвання вырабаў той эпохі звычайна не абмяжоўвалася трыма. Гандляры на Захадзе часам называлі вырабы Сань-цай эпохі Тан «яйкам са шпінатам», за выкарыстанне ў іх зялёнага, жоўтага і белага колераў (хоць апошні колер больш дакладна можна назваць «бурштынавым», «не зусім белым» або «крэмавым»).
Вырабы сань-цай рабілі ў Паўночным Кітаі, дзе для вырабу керамікі выкарыстоўваліся белы каалін і абпалены цёмна-жоўты другасны каалін, а таксама вогнетрывалая гліна[3]. У гэтай сыравіне змяшчаецца вельмі мала жалеза. Вырабы перад абпалам пакрывалі белай глінай і наносілі паліву. З-за высокай пластычнасці матэрыялу на вырабе ўтвараліся пераплятаныя падцёкі, якія стваралі на паверхні каляровыя плямы і палосы.
У печах, размешчаных у Тунчуане , акруга Нэйцюі правінцыі Хэбэй і ў Гунсяне (правінцыя Хэнань)[3], гліна, якая выкарыстоўвалася для рытуальных вырабаў, была падобная на тую, якую выкарыстоўвалі ганчары эпохі імперыі Тан. Рытуальныя вырабы выраблялі пры больш нізкай тэмпературы, чым белы фарфор той эпохі. У некаторых выпадках фігуркам у наборы надавалі індывідуальнасць з дапамогай ручной гравіроўкі.
Кераміку сань-цай перавозілі па Вялікім шаўковым шляху, дзякуючы чаму гэты стыль пазней з’явіўся ў іншых краінах. Ён атрымаў шырокае распаўсюджванне ў Сірыі, на Кіпры, а затым, з XIII да сярэдзіны XV стагоддзя, стаў прымяняцца ў італьянскай кераміцы. Сань-цай стаў таксама папулярны ў керамічным мастацтве Японіі і іншых краін Усходняй Азіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.