From Wikipedia, the free encyclopedia
Ста́йня (ⓘ), або каню́шня — гаспадарчая пабудова для ўтрымання коней. Вядома са старажытнасці ў многіх народаў свету.
У сучасных спецыялізаваных гаспадарках вылучаюць асобна стайні для жарабцоў-вытворнікаў, племянных кабыл, маладняку, трэнінгавыя. Пры табунным утрыманні будуюць стайні толькі для вытворнікаў і трэнінгавыя. Уключае секцыі, стойлы ці праварыны для жывёл, цэнтральны кармагноевы праход і дапаможныя памяшканні (фуражную, збруйную, інвентарную і інш.)
На Беларусі пашырана з X—XI стст. З XVI ст. вядомы стайні драўляныя, мураваныя і мяшанай канструкцыі ў тэхніцы «прускага муру» або дрэва ў цагляныя слупы — шулы. Канструкцыяй і кампазіцыяй маглі нагадваць хлявы. Ставілі іх паблізу ўязных брам або ў складзе гаспадарчых комплексаў, накрывалі саломай, драніцай, гонтай, на дахах рабілі металічныя флюгеры. У XVII ст. часам над цэнтральнай часткай стайні былі абарончыя збудаванні, залы, вежы. У некоторых сядзібах 2-3 стайні будавалі пад адным дахам або блакіравалі хлявамі, вазоўнямі, карэтнымі майстэрнямі; часам дзве стайні злучаліся павеццю. У буйных сядзібах і замках сумяшчаліся з манежамі.
У XVII—XIX стст. стайні ўваходізілі ў комплексы корчмаў і аўстэрый, пастаялых двароў, паштовых станцый, ратуш і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.