From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярге́й Анто́навіч Бабру́к (15 лютага 1901 — 18 сакавіка 1962) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант (1955)[2], Герой Савецкага Саюза (19 сакавіка 1944 года)[2].
Сяргей Антонавіч Бабрук | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 (15) лютага 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 сакавіка 1962 (61 год) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Гады службы | 1920—1959 |
Званне |
|
Камандаваў |
47-я гвардзейская стралковая дывізія, 29-ы гвардзейскі стралковы корпус, 31-ы гвардзейскі стралковы корпус, 13-я гвардзейская механізаваная дывізія, 27-ы гвардзейскі стралковы корпус, 4-я армія |
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна ў Расіі, Польскі паход РСЧА, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Нарадзіўся ў вёсцы Шубічы[3], цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. У 1914 годзе скончыў пачатковую школу, працаваў слесарам.
У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1920 года[2]. У Грамадзянскую вайну С. А. Бабрук курсантам 4-й кавалерыйскай школы камсастава РСЧА удзельнічаў у падаўленні Кранштацкага паўстання.
Пасля вайны да 1922 года вучыўся на 18-х Саратаўскіх і 15-х Алма-Ацінскіх кавалерыйскіх курсах. З 1923 года праходзіў службу ў 2-м Гісарскім кавалерыйскім палку Туркестанскага фронту, камандзір узвода, памочнік камандзіра эскадрона. Удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць басмацкіх атрадаў[2] Ібрагім-бека і Карамурзы ва Усходняй і Заходняй Бухары (ліпень 1923 года — красавік 1925 года). З мая 1925 года С. А. Бабрук служыў у 9-й кавалерыйскай дывізіі камандзірам узвода 51-га кавалерыйскага палка, з сакавіка 1926 года — 50-м кавалерыйскім палку 9-й кавалерыйскай дывізіі, памочнік камандзіра эскадрона, камандзір гаспадарчага ўзвода, камандзір кавалерыйскага ўзвода, часовы выканаўца абавязкаў камандзіра эскадрона, памочнік начальніка штаба палка. З сакавіка 1930 года вучыўся на кавалерыйскіх курсах у горадзе Навачаркаск, пасля заканчэння з чэрвеня таго ж года ў ранейшай пасадзе. З чэрвеня 1935 года С. А. Бабрук — памочнік начальніка 1-й часткі штаба 28-й кавалерыйскай дывізіі, з красавіка 1936 года — начальнік штаба 10-га кавалерыйскага палка 23-й Кавалерыйскай дывізіі, са студзеня 1938 года — часовы выканаўца абавязкаў начальніка 1-й часткі штаба гэтай дывізіі. З сакавіка 1938 года маёр С. А. Бабрук — памочнік начальніка штаба 5-й кавалерыйскай дывізіі, у складзе якой удзельнічаў у паходзе Чырвонай арміі ў Заходнюю Украіну. З лютага 1940 года — начальнік 1-га аддзялення штаба 34-й кавалерыйскай дывізіі, з красавіка — начальнік аператыўнага аддзялення, ён жа памочнік начальніка штаба 148-й стралковай дывізіі Прыволжскай ваеннай акругі ў горадзе Саратаў.
У 1940 скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ[2].
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны С. А. Бабрук у той жа пасадзе. На фронце з чэрвеня 1941[2]. З лістапада 1941 года знаходзіўся ў распараджэнні Галоўнага ўпраўлення кадраў НКА, затым Ваеннага савета Бранскага фронту. З сакавіка 1942 года выконваў абавязкі начальніка штаба 153-й стралковай дывізіі (31 снежня 1942 года — ператворана ў 57-ю гвардзейскую) якая ўдзельнічала ў Сталінградскай бітве ў складзе Сталінградскага, Данскога і Паўднёва-Заходняга франтоў. Са снежня 1943 года С. А. Бабрук — камандзір 47-й гвардзейскай стралковай дывізіі 8-й гвардзейскай арміі 3-га Украінскага фронту. У студзені — лютым 1944 года ён умела арганізаваў дзеянні дывізіі пры ліквідацыі Нікапальскай групоўкі праціўніка[2]. Дывізія пад яго камандаваннем з 31 студзеня да 12 лютага 1944 прарвала добра ўмацаваную абарону ворага, знішчыла каля 2100 салдат і афіцэраў, шмат баявой тэхнікі праціўніка, у тым ліку 9 танкаў і самаходных гармат, захапіла 14 складоў з боепрыпасамі, гаручым і харчаваннем[2], за што 19 сакавіка С. А. Бобрыку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
З сакавіка 1944 года — камандзір 29-га стралковага корпуса, на гэтай пасадзе ён удзельнічаў у Адэскай наступальнай аперацыі. 19 сакавіка 1944 года С. А. Бабруку было прысвоена чарговае званне генерал-маёр. З мая 1944 года С. А. Бабрук — камандзір 31-га гвардзейскага стралковага корпуса ў складзе 46-й, затым 4-й гвардзейскай армій 3-га Украінскага фронту. На гэтай пасадзе ён праявіў сябе ініцыятыўным камандзірам пры арганізацыі і вядзенні баявых дзеянняў часткамі корпуса ў Яска-Кішынёўскай, Дэбрацанскай, Будапешцкай наступальных, Балатонскай абарончай, Венскай наступальнай аперацыях. Корпус удзельнічаў у вызваленні гарадоў Кагул, Галац, Магілёў-Падольскі, Рушчук, Пакш, Секешфехервар, Будапешт, Капувар, Шопран, Вена. За ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з супернікам, пры авалоданні горадам Вена 31-s гвардзейскі стралковы корпус быў узнагароджаны Ордэнам Суворава 2-й ступені.
Пасля вайны з сакавіка 1946 года С. А. Бабрук вучыўся на Вышэйшых акадэмічных курсах пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава, пасля заканчэння з красавіка 1947 года камандаваў 13-й гвардзейскай механізаванай дывізіяй у Цэнтральнай групе войскаў. З кастрычніка 1953 года — камандзір 27-га гвардзейскага стралковага корпуса ў Кіеўскай ваеннай акрузе, а з чэрвеня 1955 года — камандуючы 4-й арміяй у складзе Закаўказскай ваеннай акрузе. 8 жніўня 1955 года С. А. Бабруку было прысвоена чарговае званне генерал-лейтэнант. Са снежня 1957 года — старшы ваенны саветнік групы ваенных спецыялістаў Цзінаньскай ваеннай акругі Народна-вызваленчай арміі Кітая. З сакавіка 1959 года ў адстаўцы.
Жыў і працаваў у горадзе Вінніца. Памёр 18 сакавіка 1962 года.
Імем С. А. Бабрука названа вуліца ў г. Пружаны; на алеі «Іх імёнамі названы вуліцы горада» ў Пружанах устаноўлена мемарыяльная дошка[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.