From Wikipedia, the free encyclopedia
Тсуга[1] (Tsuga, ад яп.: 栂, ツガ, Tsúga) — род, блізкі да піхтаў і елак, які займае прамежкавае паміж імі становішча. Вечназялёныя, аднадомныя дрэвы з ніцымі тонкімі парасткамі і ў большасці відаў кароткай плоскай ігліцай. Навуковая назва паходзіць ад японскай назвы віду Tsuga sieboldii. Жыве ў Паўночнай Амерыцы і Усходняй Азіі ў адносна вільготным клімаце. Большасць з іх з’яўляюцца важкімі, калі не панавальнымі кампанентамі раслінных супольнасцяў, у якіх яны растуць.
Крона ад канічнай да няправільнай яйкападобнай (у некаторых азіяцкіх відаў). Кара ад шэрага да карычневага колеру, лускаватая, часта з глыбокімі разорамі. Лісце невялікае, захоўваецца некалькі гадоў, вяршыня вострая, круглявая або зубчастая. Пупышкі ў асноўным з закругленымі верхавінамі, не смалістыя. Пылковыя шышкі: <8 мм даўжынёй, адзінкавыя, шарападобныя, карычневыя. Насенныя шышкі спеюць 5-7 месяцаў, яйкападобныя або даўгаватыя, сядзячыя або амаль сядзячыя, ападаюць неўзабаве пасля высыпання насення, але могуць трымацца і некалькі гадоў. Насенне памерам каля 3-5 × 2-3 мм, са шматлікімі дробнымі бурбалкамі смалы і з тонкімі крыламі 5-10 мм.
Паводле базы даных The Plant List (на ліпень 2016) род уключае 10 відаў[2]: 4 у Паўночнай Амерыцы і 6 у Азіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.