беларускі нямы мастацкі фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
«У агні́ наро́джаная» (руск.: В огне рождённая) — беларускі нямы мастацкі фільм, зняты ў 1929 годзе рэжысёрам Уладзімірам Корш-Сабліным на кінастудыі «Белдзяржкіно».[1]
У агні народжаная | |
---|---|
Жанр | нямое кіно |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 44 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1929 |
Зроблены фільм да 10-годзьдзя ўтварэння БССР і апавядае пра ўсталяванне бальшавіцкай улады на беларускіх землях у часе ўзброеных канфліктаў 1919—1920 гадоў.
Гэта першы і апошні выпадак у савецкім кінематографе, калі ёсць згадкі пра Беларускую Народную Рэспубліку[2].
Акцёр | Роля |
---|---|
Ганна Заржыцкая | местачковая жанчына |
Барыс Азараў | ейны сын, жабрак Іван |
Мікалай Вітаўтаў | палкоўнік |
Барыс Феадосьеў | генерал Булак-Балаховіч |
Ілля Пахітонаў | князь Сапега |
Фільм прасякнуты тагачаснай авангарднай стылістыкай; на рэжысёра паўплывала творчасць Аляксандра Даўжэнкі ды іншых культавых савецкіх рэжысёраў. Пазней ні Уладзімір Корш, ні іншыя беларускія рэжысёры міжваеннага перыяду да авангарднай тэматыкі не звярталіся[2].
У 2012 годзе ў межах праекта «Тузін. Немаўля» беларускія выканаўцы «Re1ikt» напісалі арыгінальную музыку да фільма. Сучасны плакат намаляваў мастак Анджэй Ветэшка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.