ФК Ньюкасл Юнайтэд
англійскі футбольны клуб з Ньюкасла-апан-Тайн / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ньюка́сл Юна́йтэд» (англ.: Newcastle United Football Club — «Аб’яднаны футбольны клуб Ньюкасла») — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Ньюкасл-эпон-Тайн, на паўночным усходзе Англіі. Заснаваны ў 1892 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Англіі, шасціразовы ўладальнік Кубка Англіі. Хатні стадыён «Юнайтэд», «Сент-Джэймс Парк», быў адкрыты ў 1880 годзе. Ён уваходзіць у чацвёрку найбуйнейшых футбольных стадыёнаў у Англіі і ўмяшчае каля 52 тысяч балельшчыкаў.
Ньюкасл Юнайтэд | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Newcastle United Football Club | |||
Мянушкі | Сарокі (Magpies) | |||
Заснаваны | 22 снежня 1892 | |||
Горад | Ньюкасл-эпон-Тайн, Англія | |||
Стадыён |
Сент-Джэймс Парк Умяшчальнасць: 52 409 |
|||
Прэзідэнт | Ясір аль-Румаян[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2022/23 | 4 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Клуб мае сталага суперніка «Сандэрленд», дэрбі з якім мае назву Тайр-Уірскае дэрбі і праводзіцца з 1898 года. Традыцыйнымі колерамі клуба ёсць чорна-белыя паласатыя кашулі, чорныя трусы і чорныя шкарпэткі. Іхная традыцыйная эмблема мае элементы гарадскога герба, які ўключае ў сябе двух марскіх канькоў.