From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэр Чарлз Бэл (англ.: Charles Bell; 12 лістапада 1774, Эдынбург, — 28 красавіка 1842, Вустэр) — шатландскі фізіёлаг і анатам, член Лонданскага каралеўскага таварыства.
Чарлз Бэл | |
---|---|
англ.: Charles Bell | |
Дата нараджэння | 12 лістапада 1774[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 красавіка 1842[3][4][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | William Bell[d] |
Род дзейнасці | анатам, нейрабіёлаг, хірург, пісьменнік, урач, выкладчык універсітэта, неўролаг, фізіёлаг, філосаф, мастак |
Навуковая сфера | фізіялогія, анатомія[5] і natural theology[d][5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] Каралеўскі медаль[d] (1829) Fellow of the Royal College of Surgeons of Edinburgh[d] (1799) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў малодшым братам анатама і хірурга Джона Бэла (1763—1820)[7]. З 1828 года працаваў прафесарам па анатоміі ў Лондане, з 1836 года — прафесар ў Эдынбургу. Сярод навуковых дасягненняў адно з найважнейшых — адкрыццё сувязі перыферыйнай нервовай сістэмы з пэўнымі абласцямі мозгу. У 1811 годзе вучоны фармулюе тэорыю аб тым, што заднія карэньчыкі спіннога мозгу адказваюць за сэнсарныя функцыі, у той час як пярэднія карэньчыкі адказваюць за маторыку. Тэорыя Бэла была ў 1822 годзе пацверджана французскім фізіёлагам Франсуа Мажандзі і функцыянальны падзел нервовых галін спіннога мозгу сёння вядомы як закон Бэла-Мажандзі.
У 1829 годзе за выбітны ўклад у развіццё фізіялогіі вучоны быў узнагароджаны медалём Каралеўскага навуковага таварыства Вялікабрытаніі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.