From Wikipedia, the free encyclopedia
2-гі Далёкаўсхо́дні фронт — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне ва ўзброеных сілах СССР падчас Савецка-японскай вайны. Фронт дзейнічаў у 1945 годзе на Далёкім Усходзе, Маньчжурыі, Сахаліне і Курыльскіх астравах.
2-гі Далёкаўсходні фронт | |
---|---|
Гады існавання | 5 жніўня 1945 — 1 кастрычніка 1945 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | камандуючаму войскамі фронту |
Уваходзіць у | Узброеныя Сілы СССР |
Тып | фронт |
Складаецца з | упраўленне, аб'яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы |
Колькасць | аб'яднанне |
Удзел у | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Максім Аляксеевіч Пуркаеў |
Фронт быў утвораны 5 жніўня 1945 года з войскаў і ўпраўлення сфарміраванага да вайны Далёкаўсходняга фронту на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 2 жніўня 1945 года. У яго ўвайшлі 2-я чырвонасцяжная армія, 15-я армія, 16-я армія, 10-я паветраная армія, Прыамурская армія СПА, 5-ы асобны стралковы корпус, Камчацкі абарончы раён, іншыя асобныя часці. У аператыўным падначаленні фронту знаходзіліся таксама Амурская ваенная флатылія і Паўночна-Ціхаакіянская ваенная флатылія.
9 жніўня фронт перайшоў у наступленне супраць японскіх 1-га фронту, 5-га фронту і 4-й асобнай арміі на сунгарыйскім, цыцыкарскім і жаахэйскім напрамках. Войскі фронту фарсіравалі рэкі Амур і Усуры, высадзілі Сахалянскі дэсант і прарвалі доўгатэрміновую абарону праціўніка ў раёне Сахалян, пераадолелі горны хрыбет Вялікі Хінган. 20 жніўня 15-я армія фронту заняла Харбін. 2-я Чырвонасцяжная армія выйшла ў раён Калачжань, Лунчжень, 15-я армія ў раён Саньсін, а 5-ы стралковы корпус, які дзейнічаў на жаахэйскім накірунку, у раён Болі. Японскія войскі не змаглі аказаць сур'ёзнага супраціву на гэтых участках і пасля 20 жніўня пачалі масава здавацца ў палон.
11 жніўня часці 16-й арміі пачалі наступ на Паўднёвы Сахалін і да 18 жніўня занялі большую яго частку. У перыяд 19 — 25 жніўня ў партах Маока і Атамары былі высаджаны марскія (у Атамары, акрамя таго і паветраны) дэсанты. 25 жніўня быў заняты адміністрацыйны цэнтр Паўднёвага Сахаліна — горад Таехара. Да пачатку верасня апошнія японскія часткі спынілі супраціў. Аднак з-за павольнага наступу на Сахаліне была адкладзеная плануемая аперацыя па высадцы на японскім востраве Хакайда.
18 жніўня войскі Камчацкага абарончага раёна пры падтрымцы 128-й авіядывізіі пачалі аперацыю па высадцы на востраве Шумшу, гарнізон якога абараняўся да 23 жніўня. Да 28 жніўня былі занятыя іншыя астравы паўночнай частцы грады. З 23 жніўня па 1 верасня савецкія войскі занялі астравы паўднёвай частцы грады.
1 кастрычніка 1945 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 10 верасня 1945 фронт быў расфарміраваны, на базе яго войскаў і палявога ўпраўлення зноў створана Далёкаўсходняя ваенная акруга (2-га фарміравання).
Камандуючы:
Член Ваеннага Савета:
Начальнік штаба:
Камандуючы артылерыяй фронту
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.