мадэль аўтамабіля From Wikipedia, the free encyclopedia
BMW E30 — кампактны аўтамабіль кампаніі BMW. Быў другой мадэллю «трэцяй серыі», змяніўшы на канвееры BMW E21 у 1982 годзе і быў заменены на BMW E36 у 1993 годзе. Кабрыялеты E30 працягвалі выпускаць да 1993 года, універсалы — да 1994 года.
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. седан (4‑месн.) 4‑дзв. седан (5‑месн.) 2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.) 5‑дзв. універсал (5‑месн.) |
Даўжыня: | 4325 мм |
Шырыня: | 1645 мм |
Вышыня: | 1380 мм |
Клірэнс: | 125 мм |
Колавая база: | 2570 мм |
Маса: | 1100 — 1350 кг |
Папярэднік |
Звязаныя: | BMW Z1, BMW M3 |
Падобныя мадэлі: | BMW E28, BMW E32, BMW E34 |
Сегмент: | D-сегмент |
Аб'ём бака: | 55 — 63 л |
E30 3-й серыі быў выраблены ў кузавах шасці тыпаў: 4-х дзверны седан, 2-х дзверны седан (часта блытаюць з "купэ"), 5-ці дзверны ўніверсал (па класіфікацыі БМВ — «турынг») і кабрыялет. Быў таксама даступны кабрыялет «Баур».
Аўтамабілі былі абсталяваныя шэрагам радных 4-цыліндравых (BMW M10, M40 BMW і BMW M42) і радных 6-цыліндравых (BMW M20 і M21 BMW) рухавікоў, як з бензінавым, так і з дызельным палівам. Круцільны момант для рухавікоў складае ад 140 Н·м (100 фунтаў·футаў) для 1,8 л (1766 куб. см) 4-цыліндравага рухавіка, да 230 Н·м (170 фунтаў·футаў) для 2,7 л (2693 куб см.) 6-цыліндравага бензінавага рухавіка.
Усе рухавікі, акрамя механічных каробак перадач, абсталёўвалі таксама 4-дыяпазоными аўтаматычнымі гідрамеханічнымі трансмісіямі. Такія аўтамабілі ў большасці сваёй былі папулярныя ў ЗША і Вялікабрытаніі. Спартыўная накіраванасць BMW 3-й серыі, перш за ўсё — на маладых забяспечаных людзей, была відавочная. У аўтамабілі BMW 3-й серыі ўсталёўваліся і 6-цыліндравыя рухавікі, якія па сваёй магутнасці маглі спаборнічаць з мадэлямі больш старэйшага класа.
Аб'ём багажніка седана складае 425 літраў, у той час як у ўніверсала ён вар’іруецца ад 370 да 1125 літраў. Грузападымальнасць складае 500 кг.
У 1983 годзе ў Германіі цана на BMW 316 у 2-дзвярным кузаве складала 20 700 DM, а ў 1986 тая ж машына каштавала ўжо 22 550 DM.
У 1985 годзе з’явілася 324d, якая стала першай «тройкай» з дызельным рухавіком (першым BMW з дызелем была 524td).
М21 — радны шасціцыліндравы дызельны рухавік. Аб’ём — 2,4 літра, магутнасць — 86 к.с. Яго асновай стаў бензінавы шасціцыліндравы рухавік М20, але дызель, распрацаваны і выраблены кампаніяй Steyr (Аўстрыя), быў узмоцнены ў шматлікіх кампанентах.
Базавая цана BMW 324d пры выхадзе на рынак — 27 450 марак. У канцы жніўня 1987 года яна складала ўжо 30 600 марак. У мадэльным шэрагу 324d была паміж 318i і 320i.
Было пабудавана 76 056 асобнікаў 324d і каля 29 000 324td[1].
Паўнапрывадны 325iX вырабляўся з 1987 па 1991 год.
Версія была даступная ў кузавах седан і ўніверсал «Touring». Аўтамабілі абсталёўваліся радным шасціцыліндравым рухавіком M20B25 аб'ёмам 2,5 л магутнасцю 125 кВт (171 к.с.).
Цягу паміж восямі размяркоўваў несіметрычны (37:63) планетарны дыферэнцыял. Ён і дыферэнцыял задняга моста маглі да 90% блакавацца вязкаснымі муфтамі. Ад міжвосевага дыферэнцыяла на прывадны вал пярэдняга моста магутнасць перадаваў зубчасты ланцуг. Раздатачная скрынка мадэлі A 95 пастаўлялася кампаніяй ZF.
На базе 325iX быў пабудаваны электрамабіль, які замест бензінавага рухавіка меў электрарухавік пастаяннага току магутнасцю 17 кВт (пікавай — 22 кВт) і натрый-серныя (NaS) акумулятары фірмы ABB (Asea Brown Boveri). Батарэі ёмістасцю 22 кВт·г пры вазе 265 кг забяспечвалі прабег 150 км ва ўмовах гарадскога руху, але іх кампаненты былі больш таксічнымі і вогненебяспечнымі. Таксама ў адрозненне ад серыйнага 325iX меў толькі пярэдні прывад. Электрарухавік дазваляў дасягаць хуткасці 100 км/г і разганяцца да 50 км/г за дзевяць секунд[2].
На рынку Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі BMW M3 не прапаноўвалася. Замест яе BMW South Africa прадставіла створаную ў супрацоўніцтве з Alpina мадэль 333i. На яе ўсталёўвалі 3,2-літровы радны шасціцыліндравы рухавік ад BMW 733i і пяціступеньчатую каробку перадач. Максімальная магутнасць складала 145 кВт пры 5500 аб/хв, круцільны момант — 285 Н·м пры 4300 аб/хв[4].
М3 была ўпершыню прадстаўлена на платформе Е30. За аснову быў узяты 2-х дзверны седан. Дэбют адбыўся на Франкфурцкім аўтасалоне 1985 года, а ўвесну 1986 года прайшла журналісцкая прэзентацыя.
Аўтамабіль быў абсталяваны высока-абаротным 4-цыліндравым рухавіком BMW S14, зробленым на аснове расточанага чыгуннага блока ад мадэлі 318i са скарочанай на траціну алюмініевай чатырохклапаннай галоўкай ад шасціцыліндравага рухавіка мадэлі М1. З аб'ёма 2,3 л у дарожным варыянце здымалася 195 к.с. пры 5500 аб/хв — з улікам каталітычнага нейтралізатара, у гоначнай канфігурацыі матор развіваў 300-360 к.с., раскручваючыся да 10000 аб/хв. Каробка перадач з «гоначнай» схемай ўключэння была ўзятая ад «старэйшых» спартыўных BMW. Таксама былі ўжытыя задні самаблакіраваны дыферэнцыял, змененая геаметрыя падвескі, новыя спружыны і амартызатары. У 1987 годзе на МЗ пачалі ставіць амартызатары з рэгуляваным супорам. Кузаў М3 Е30 — больш шырокі і доўгі адносна базавай версіі: пашыраныя крылы і аэрадынамічнае абважванне, якое ўключала накладку на крышку багажніка і антыкрыло. Пад'ёмная сіла знізілася, а Cx складаў 0,35. Лёгкая (1200 кг) машына разганялася да 100 км/г за 6,9 с і набірала 230 км/г.
У красавіку 1988 года з'явілася першая спецверсія МЗ Evolution з рухавіком, фарсіраваным да 220 к.с. Усяго было выпушчана 500 адз. У тым жа годзе быў прадстаўлены кабрыялет BMW МЗ, выпушчаны ў колькасці 768 штук.
У 1989 году магутнасць базавага матора павялічылі да 215 к.с., а ў сакавіку 1990 года з'явілася найбольш магутная дарожная версія МЗ Sport Evolution — рухавік аб'ёмам 2,5 л развіваў 238 к.с. і разганяў лёгкае купэ да 250 км/г.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.