From Wikipedia, the free encyclopedia
Томас Генры Хакслі (англ.: Thomas Henry Huxley, 4 мая 1825 — 29 чэрвеня 1895) — брытанскі заолаг, папулярызатар навукі і абаронца эвалюцыйнай тэорыі Чарльза Дарвіна (за свае яскравыя палемічныя выступленні ён атрымаў мянушку «Бульдог Дарвіна»)[8]. Член (у 1883—1885 гады — прэзідэнт) Лонданскага каралеўскага таварыства. У 1890 годзе ўзнагароджаны ганаровай Медалём Карла Лінея за працяг лінееўскіх традыцый у сучаснай біялогіі.
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Huxley».
|
Яго даследчыцкія цікаўнасці былі звязанымі з параўнаўчай анатоміяй і магчымасцямі яе эвалюцыйнай інтэрпрэтацыі. Найбольш вядомыя яго дэбаты з Рычардам Оўэнам па пытанню аб ступені анатамічнай блізкасці чалавекападобных малпаў і чалаека (ілюстрацыя з франтыспіса яго твора аб месцы чалаека ў прыродзе на доўгія гады стала папулярным сімвалам дарвінаўскай тэорыі і прататыпам для шмат якіх падобных ілюстрацый і карыкатур). Томас Гекслі адстойваў незалежнасць прафесіянальнай навукі, пабудаванай на прынцыпах матэрыялізму. Для апісання сваіх адносінаў да панаваўшых у той час рэлігійных вераванняў, ён увёў тэрмін агнастыцызм.
Гекслі быў заснавальнікам цэлай дынастыі выдатных англійскіх вучоных і дзеячаў культуры. Яго ўнукамі былі пісьменнік Олдас Хакслі, сэр Джуліян Хакслі (вядомы біёлаг-эвалюцыяніст, першы генеральны дырэктар ЮНЕСКА і заснавальнік Сусветнага фонда дзікай прыроды), і сэр Эндру Хакслі (фізіёлаг і Нобелеўскі лаўрэат).
Епіскап Оксфардскі Сэмюэл Уілберфарс быў адным з праціўнікаў Дарвіна. У чэрвені 1860 года, падчас выступлення на Брытанскім навуковым форуме, ён назваў «Паходжанне відаў» дрэнна напісанай кнігай. У канцы выступлення епікап запытаў Томаса Хакслі, аднаго з прыхільнікаў Дарвіна, па якой лініі — дзядулі ці бабулі — той паходзіць ад малпы. Пазней Гекслі казаў, што ў той момант ён павярнуўся да знаёмага, які сядзеў побач і сказаў: «Бог сам аддаў яго ў мае рукі» (The Lord hath delivered him into mine hands)[9]. Гекслі адказаў, што аддаў бы перавагу мець у якасці продка малпу, чым балбатлівага чалавека, які ўмешваецца ў навуковыя спрэчкі, аб якіх не мае аніякага ўяўлення. Публікаа напружана чакала, што адкажа яму епіскап, але той пакінуў зал, не сказаўшы ніводнага слова.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.