International Championship 2013 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
International Championship 2013 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 27 кастрычніка па 3 лістапада 2013 года ва Усходнім музычным парку Чэнду, у Чэнду, Кітай. Турнір стаў другім розыгрышам International Championship, які быў заснаваны ў 2012 годзе. Прызавы фонд турніру склаў £625,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £125,000 атрымаў пераможца.
International Championship 2013 | |
Сезон | 2013/2014 |
---|---|
Тэрміны | 27 кастрычніка — 3 лістапада 2013 |
Арэна | Усходні музычны парк Чэнду |
Горад | Чэнду |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £625,000 |
Прызавыя пераможцы | £125,000 |
Мінулы чэмпіён | Джад Трамп |
Фінал | |
Пераможца | Дзін Дзюньхуэй |
Фіналіст | Марка Фу |
Лік | 10:9 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 68 (+64) |
Колькасць матчаў | 65 (+64) |
Колькасць фрэймаў | 609 (+535) |
Колькасць соценных серый | 61 (+34) |
Найвышэйшая серыя | 143 (Ніл Робертсан, Марк Дэвіс) (кваліфікацыя: 142 (Джэрард Грын)) |
←2012 ● International Championship ● 2014→ | |
Снукерны сезон 2013/2014 | |
←Адкрыты чэмпіянат Чжэнчжоу | Кубак памяці Кей Сюзан→ |
Фінал паміж Дзінам Цзюньхуэем з Кітая і Маркам Фу з Ганконга стаў трэцім запар цалкам азіяцкім фіналам рэйтынгавага турніру, пасля Шанхай Мастэрс, дзе Дзін гуляў у фінале з кітайцам Сяа Гадунам, і адкрытага чэмпіянату Індыі, у фінале якога праціўнікам Дзіна быў Адыт'я Мехта з Індыі.
Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да перамогі Шэйна Кэсла ў кваліфікацыі (6:0), свайго суайчынніка Цаа Юйпэна (6:5), Джэймса Уатану (6:3), Мэцью Стывенса (6:1), Пітэра Эбдана ў чвэрцьфінале (6:3), Грэма Дота ў паўфінальным матчы (9:7) і Марку Фу ў напружаным фінальным паядынку (10:9). Такім чынам, Дзін выйграў свой чатырнаццаты прафесійны і дзявяты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама трэці турнір рэйтынгавага ўзроўню запар, стаўшы першым снукерыстам, які дасягнуў гэтага выніку з 1993 года, калі тры рэйтынгавыя перамогі запар святкаваў Стывен Хендры. Апроч таго, перамога на International Championship паспрыяла ўздыму снукерыста з Кітая ў рэйтынгу з чацвёртай на трэцюю пазіцыю, на якую 26-гадовы гулец падняўся ўпершыню ў сваёй прафесійнай кар'еры.