камп’ютарная гульня 1990 года From Wikipedia, the free encyclopedia
«Méga Man», у Японіі вядомая як Róckman (яп.: ロックマン Rokkuman) — відэагульня, распрацаваная і выдадзеная «Capcom» для NES. Гэта першая гульня з франшызы «Mega Man» і арыгінальнай серыі відэагульняў, якая была выпушчана 17 снежня 1987 года ў Японіі, а лакалізаваная ў Паўночнай Амерыцы ў снежні 1987 года і Еўропе ў маі 1990 года адпаведна. «Mega Man» быў зроблены невялікай групай разпрацоўшчыкаў спецыяльна для гульнявых прыставак. Гэта першая гульня такога роду фірмы «Capcom», якая раней спецыялізаваліся на аркадах .
Mega Man | |
---|---|
Распрацоўшчык | Capcom |
Выдавец | Capcom |
Частка серыі | Mega Man |
Даты выпуску |
17 снежня 1987
Mega Man
Famicom/NES 17 снежня 1987[1] NA 17 снежня 1987[2] Май 1990[3] PlayStation 5 жніўня 1999[4] Мабільны тэлефон NA 20 верасня 2004[5] 1 чэрвеня 2007[6] PlayStation Store 12 жніўня 2009[7] NA 18 студзеня 2011[8] Mega Man Powered Up 2 сакавіка 2006[9] NA 14 сакавіка 2006[10] 24 сакавіка 2006 AS 1 мая 2008[11] Virtual Console Wii PAL 22 чэрвеня 2007[12] 29 ліпеня 2008[13] NA 18 жніўня 2008[14] 3DS 18 ліпеня 2012 NA 27 снежня 2012[15] October 18, 2012 Wii U NA May 2, 2013 May 2, 2013 12 мая 2013 |
Жанр | Action |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Акіра Кітамура |
Кампазітары | Манамі Мацумае |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Nintendo Entertainment System, PlayStation, мабільны тэлефоны, Virtual Console , PlayStation Store, Android, PlayStation Portable |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
Носьбіты | гульнявы картрыдж і лічбавая спампоўка[d] |
Кіраванне | геймпад і сэнсарны экран[d] |
Гульня пачынае барацьбу чалавекападобнага робата «Mega Man» супраць навукоўца-вар'ята доктара Вайлі і шасці робатаў пад яго кіраўніцтвам. Нелінейны геймплэй «Mega Man» дазваляе гульцу выбраць парадак, у якім прайсці першапачатковыя шэсць этапаў. Кожны бос мае ўнікальную зброю.
Крытыкі высока ацанілі «Mega Man» за яго агульную структуру, хоць гульня не мела камерцыйнага поспеху. У «Mega Man» створана шмат з геймплэя, сюжэту і графікі, якія паўплывалі на сіквелы, падсерыі і спін-офы. Ён таксама вядомы сваёй высокай складанасцю. Гульня з тых часоў была ўключана ў зборнікі гульняў і паўторна выпушчана для мабільных тэлефонаў, эмулятараў кансолей, а таксама «PlayStation Portable » (PSP).
Геній доктар Томас Лайт і яго памочнік, доктар Вайлі стварылі робата-гуманоіда Mega Man[16] разам з шасцю іншымі перадавымі робатамі: Cut Man, Guts Man, Ice Man, Bomb Man, Fire Man і Elec Man. Гэтыя робаты былі прызначаны для выканання прамысловых задач, уключаючы будаўніцтва, знос, лесанарыхтоўкі, электрычныя аперацыі і працу ў экстрэмальных тэмпературах у інтарэсах грамадзян Монстэраполіса[17]. Доктар Вайлі перапраграмоўвае гэтыя шэсць робатаў, каб захапіць свет. Доктар Лайт пасылае Mega Man, каб перамагчы сваіх калегаў і спыніць доктара Вайлі[16]. Пасля поспеху Mega Man вяртаецца дадому да сваёй сястры Roll і іх стваральніка, доктара Лайта[18].
Mega Man складаецца з шасці скролінгавых узроўняў, якія выбіраюцца самім гульцом. У кожным узроўні гулец кіруе Mega Man і змагаецца з рознымі ворагамі і перашкодамі, перш чым сутыкнуцца з босам у канцы ўзроўню. Пасля перамогі боса ў арсенале Mega Man з'яўляецца новая зброя для астатняй часткі гульні[17]. У адрозненне ад стандартнага бластэра, у новай зброі абмежаваныя боепрыпасы, якія папаўняюцца шляхам збору клетак боепрыпасаў, якія падаюць з пераможаных ворагаў у выпадковым парадку[17]. З ворагаў таксама падаюць клеткі энергіі, якія папаўняюць датчык здароўя Mega Man[16]. У той час як гулец вольны прайсці праз узроўні ў любым парадку, кожны Робат Майстар асабліва ўразлівы да канкрэтнай зброі, якая заахвочвае гульца праходзіць этапы ў пэўным парадку. Гулец таксама можа перагледзець вычышчаныя ўзроўні.
Акрамя зброі, узятай з Робатаў Майстроў, гулец мае магчымасць падабраць генератар платформ вядомы як «Magnet Beam» на ўзрозні Elec Man[16][17]. Mega Man таксама мае сістэму падліку ачкоў, дзе гульцы набіраюць ачкі за перамогу ворагаў, і зарабляе дадатковыя ачкі за збіранне бонусаў, якія падаюць з ворагаў пасля ачысткі кожнага этапу[16]. Калі ўсе шэсць Робатаў Майстроў будуць пераможаныя, сёмы і апошні этап з'яўляецца ў сярэдзіне меню выбару ўзроўня[16]. Гэты этап, вядомы як «Крэпасць Willy», уяўляе сабой ланцужок з чатырох этапаў, звязаных паміж сабой, кожны з якіх змяшчае па меншай меры аднаго новага боса. На працягу гэтых заключных этапаў трэба зноў змагацца з шасцю Робатамі Майстрамі ў зададзеным парадку да фінальнага супрацьстаяння супраць доктара Вайлі[17][19].
Перад Mega Man «Capcom» рабіла аркадныя гульні, і іх кансольныя рэлізы былі ў асноўным партамі гэтых гульняў. У сярэдзіне 1980-х гадоў Capcom выказаў планы па развіцці Mega Man спецыяльна для японскага рынку кансолей[20][21]. Яны вырашылі стварыць гульні сіламі маленькай каманды, у тым ліку мастака Кэйдзі Інафунэ, нядаўняга выпускніка каледжа, які пачынаў у камандзе Street Fighter[20][22]. Інафунэ нагадаў, што каманда распрацоўшчыкаў Mega Man працавала вельмі цяжка[1] з кіраўніком праекта і галоўным дызайнерам, якія шукалі дасканаласць у кожным магчымым аспекце гульні[23].
Каманда распрацоўнікаў Mega Man складалася з шасці чалавек[24]. Інафунэ (пад імем «Inafuking») аформіў і праілюстраваў амаль усех персанажаў гульні, а таксама японскі лагатып Rockman, каробку і інструкцыі па эксплуатацыі. Ён таксама быў адказным за графічныя спрайты[20][23][24]. «У нас не было [шмат] людзей, так пасля стварэння дызайну персанажаў я на самой справе яшчэ і рабіў пікселізацыю для Nintendo», заявіў Інафунэ. «У той час людзі не былі спецыялізаванымі, і мы павінны былі зрабіць шмат розных рэчаў, таму што было так мала людзей, так што я сапраўды ў канчатковым выніку рабіў усіх персанажаў»[20]. На Інафунэ паўплываў аднайменны герой мангі Осаму Тэдзукі Astro Boy[22][25][26][27]. Mega Man афарбаваны ў сіні колер з-за тэхнічных абмежаванняў кансолі NES: колер мае найбольшую колькасць адценняў у 56-каляровай палітры кансолі, і сіні колер пашырыў выбар для вылучэння дэталей Mega Man[20]. Хоць Інафунэ часта прыпісваюць праектаванне персанажа, ён настойваў, што ён «зрабіў толькі палову задання ў яго стварэнні», як яго настаўнік распрацаваў асноўную канцэпцыю персанажа да прыходу Інафунэ[1][28]. Асноўныя спрайты для Roll і д-ра Лайта былі створаныя да таго, як Інафунэ далучыўся да праекту, а дызайны Cut Man, Ice Man, Fire Man і Guts Man былі ў працэсе разпрацоўкі. Акрамя звычайных ворагаў, першым персанажам Інафунэ быў Elec Man, натхнёны героямі амерыканскіх коміксаў[1]. Мастак адзначыў, што Elec Чалавек заўсёды быў яго любімым тварэннем[24]. Дызайны доктара Лайта і доктара Вайлі былі заснаваныя на Санта-Клаўсе і Альберце Эйнштэйне, адпаведна; апошні павінен быў уяўляць сабой архетып «вучонага-вар'ята»[1][29].
Каманда вырашыла ўключыць элементы анімэ для анімацыі гульні. Інафунэ патлумачыў, «Рука [Mega Man] ператвараецца ў пісталет, і вы можаце ўбачыць яго выхад з рукі. Мы хацелі пераканацца, што анімацыя руху будзе рэалістычнай, яна на самай справе мела сэнс. Так што з Mega Man мы мелі гэта ідэальнае змешванне гульнявога персанажа з анмацыйнай ідэяй»[20]. Геймплэй Mega Man быў натхнёны гульнёй камень, нажніцы, папера[20][21]. Кіраўнік праекта хацеў простую сістэму, якая прапаноўвала «глыбокі геймплэй»[1]. Кожная зброя наносіць вялікую колькасць пашкоджанняў аднаму канкрэтнаму Робату Майстру, іншыя практычна не маюць эфекту супраць іх, і няма ні адной зброі, якая дамінуе над усімі іншымі. Mega Man мог прысесці, але каманда вырашыла прыбраць гэтую магчымасць, так як стала складаней вызначаць вышыню экранных снарадаў[1]. Наоя Таміта (пад імем «Tom Pon») пачаў працу над фонам узроўняў Mega Man адразу пасля яго навучання ў «Capcom». Таміта даказаў, што ён лепшы сярод сваіх аднагодкаў, пераадольваючы абмежаваную магутнасць кансолі максімальным выкарыстаннем фонавых элементаў[30].
Аформіла Mega Man для выпуску Манамі Мацумаэ (пад імем «Chanchacorin Manami»)[31], якая напісала музыку, стварыла гукавыя эфекты і праграмавала даныя на працягу трох месяцаў, выкарыстоўваючы гукавы драйвер, запраграмаваны Ёшыхіро Сакагучы (пад імем «Yuukichan's Papa»). Музычныя ноты былі пераведзеныя па адной у камп'ютарную мову[31]. Здымачная група выбрала музычны матыў, называючы персанажы ў Mega Man паняццямі сусветна прызнанай музыкі. Яны пачалі з галоўнымі героямі: арыгінальная назва галоўнага героя Rock, імя яго сястры Roll, гульня на перспектыву «рок-н-рол». Гэты тып наймення пазней выкарыстаны да многіх персанажаў на працягу ўсёй серыі[20][21]. Перад канчатковым абраннем імя «Capcom» разгледзеў такія імёны, як «Mighty Kid», «Knuckle Kid» і «Rainbow Man»[21][25][29][32]. Калі гульня была лакалізаваная для распаўсюджвання ў Амерыцы, «Capcom» змяніла назву гульні з Rockman на Mega Man. Гэтая назва была створана старэйшым віцэ-прэзідэнтам «Capcom» Джозефам Марычы, які сцвярджаў, што назва зменена толькі таму, што яму не падабалася арыгінальнае імя. «Гэтая назва была жудаснай», сказаў Марычы. «Так, я прыйшоў з Mega Man, і ім досыць спадабалася, каб працягваць выкарыстоўваць яго для гульняў ЗША»[33]. Надзя Оксфард з «1UP.com» патлумачыла гэтую змену надзеяй «Capcom» у тое, што амерыканскія дзеці будуць больш зацікаўлены ў гульні з апошняй назвай[26].
Крытыкі прынялі Mega Man цёпла, хоць гульня прадавалася дрэнна. Лукас М. Томас з IGN апісаў гульню як «бясспрэчную класіку» для NES, адзначаючы яе графіку, інавацыйную зброю, платформенны геймплэй і музыку[36]. Рэдактар IGN Мэт Касамасіна сказаў: «Mega Man з'яўляецца адным з лепшых прыкладаў цудоўнай графікі, дзівоснай музыкі і амаль ідэальнай гульні ў картрыджы»[38]. Журналісты «GameSpot » Крысціян Нат і Джасцін Спір вызначылі гульню як «пераможцу сярод геймплэяў»[19]. Джэрэмі Пэрыш з 1UP.com таксама апісаў яе як «чароўны старт для серыі»[39]. Незалежна ад таго, станоўчымі ці адмоўнымі былі водгукі, Mega Man апісваецца як вельмі складаная гульня. Камасасіне з «IGN» гульня здалася найскладнейшай у франшызе, і адной з самых цяжкіх на NES[38]. Томас з «IGN» заўважыў, што спалучэнне высокай складанасці і малой даўжыні ўдарыла па рэгуляльнасці . Паводле «1UP.com» босы Mega Man усталявалі гульню асобна ад двух яе бліжэйшых і найбольш папулярных працягаў[40]. Total! рэтраспектыўна ахарактарызаваў гульню як «кашмар плафтормы»[41].
Mega Man дадаткова атрымаў розныя ўзнагароды ад гульнявых часопісаў і сайтаў. «IGN» занёс гульню пад нумарам 30 у сваім «Топ-100 NES гульняў усіх часоў»[38]. Mega Man зайняў 20-е месца ў рэйтынгу «Nintendo Power» «100 лепшых Nintendo гульняў усіх часоў» у 100-м нумары, які выйшаў у 1997 годзе і 61-е месца у «Топ 200 гульняў» у 200-м нумары, які выйшаў у 2006 годзе[42][43]. «1UP.com» уключыў яе ў свой «Топ 5 забытых прыквелаў відэагульняў», а таксама ў «Top 25 гульняў для NES» пад нумарам 17[40][44]. Брытанскі часопіс «The Games Machine» узнагародзіў яе прэміяй «Star Player» пасля яе запуску ў PAL рэгіёнах[3][45].
У той час як продажы Mega Man былі нізкімі, яны былі вышэй чаканняў «Capcom». Інафунэ ўскладаў адказнасць за дрэнныя паказчыкі гульні на паўночнаамерыканскіх рынках на рэгіянальную вокладку[20][22], візуальныя элементы якой не сустракаюцца ў гульні: сам Mega Man нагадвае мужчыну сярэдніх гадоў, а не хлопчыка, яго касцюм жоўтага і сіняга колеру замест таго, каб быць цалкам сінім, і ён трымае пісталет, замест таго, каб мець гармату на руцэ. На працягу многіх гадоў гэтая вокладка была сумна вядомай у гульнявой супольнасці[19][21][24][46]. Яна лічылася адной з самых страшных гульнявых вокладак усіх часоў паводле публікацый «GameSpy », «Wired » і «OC Weekly»[47][48][49]. Адменены Mega Man Universe адзначыў «Bad Box Art» Mega Man як персанажа разам з класічным 8-бітным Mega Man[50]. «Bad Box Art» Mega Man стаў персанажам у Street Fighter X Tekken .
Гульня стала хітом за мяжой і распаўсюджвалася з вуснаў у вусны[20]. Хоць Mega Man не меў вялікага камерцыйнага поспеху для Capcom, у 1988 годзе кампанія вырашыла дазволіць камандзе распрацоўшчыкаў стварыць працяг Mega Man 2 для японскага рынку. Многія з элементаў дызайну з арыгінальнага Mega Man былі ўключаныя ў наступную гульню[21][51]. Mega Man 2 апынулася настолькі паспяховай, што яна зацвердзіла Mega Man як адну з самых працяглых франшыз «Capcom»[20][26]. З-за «вялізнага попыту» «Capcom» выпусціла арыгінальны Mega Man у Паўночнай Амерыцы ў верасні 1991 года[52]. Capcom выкарыстоўвала тую ж 8-бітную графіку і спрайты з арыгінальнага Mega Man у наступных пяці гульнях у асноўнай серыі. Нават пры тым, што сіквелы паступова набывалі больш складаныя сюжэтныя лініі, дадатковую механіку геймплэя, палепшаную графіку, асноўныя элементы, ініцыяваныя Mega Man, заставаліся нязменнымі на працягу ўсёй серыі[46]. Mega Man 9 і Mega Man 10 пазней вярнуліся да звыклага графічнага стылю[46][53]. Сістэмы падліку ачкоў у Mega Man не было ні ў адным з яе працягаў[46].
Паводле GamesRadar , Mega Man быў першай гульнёй, якая мела нелінейны варыянт выбару ўзроўню, бо рэзка кантраставала з лінейнымі гульнямі, як Super Mario Bros. і гульнямі з адкрытым светам , як The Legend of Zelda і Metroid . GamesRadar апісвае асаблівасць Mega Man у якасці асновы для нелінейнай структуры гульняў. Такую структуру можна знайсці ў вялікай колькасці сучасных гульняў, такіх як Grand Theft Auto , Red Dead Redemption і Spider-Man: Shattered Dimensions[54].
Mega Man быў перавыдадзены некалькі разоў з моманту свайго дэбюту 1987 года. Версія з палепшанай графікай і музыкай была ўключана разам з Mega Man 2 і Mega Man 3 у кампіляцыю Mega Man: The Wily Wars для Sega Mega Drive[19]. Іншая адаптацыя гульні была выпушчана ў Японіі на PlayStation як частка серыі Rockman Complete Worksу у 1999 годзе[4]. Гэтая версія таксама мае новую музыку ў дадатак да адмысловага «Navi рэжыму», які накіроўвае гульца ў некаторых участках узроўняў[19]. У Паўночнай Амерыцы Mega Man быў складзены з дзевяццю іншымі гульнямі серыі ў Mega Man Anniversary Collection , выпушчанай для PlayStation 2, GameCube у 2004 годзе і Xbox у 2005 годзе.[55][56]. Выданне Mega Man для мабільных тэлефонаў, распрацаванае Lavastorm, было выпушчана для запампоўкі ў Паўночнай Амерыцы ў 2004 годзе[5]. Асобны японскі рэліз гульні для мабільных тэлефонаў быў выпушчаны ў 2007 годзе і атрымаў абнаўленне ў 2008 годзе, дадаўшы магчымасць гуляць персанажам Roll[6][57]. Mega Man для NES быў выпушчаны на віртуальнай Service Console для трох розных сістэм: Wii ў Еўропе ў 2007 годзе і ў Паўночнай Амерыцы і Японіі ў 2008 годзе[12][13][14], 3DS у 2012 годзе, і для Wii U ў 2013 годзе. Версія гульні Complete Works даступная на PlayStation Store у Японіі і Паўночнай Амерыцы[7][8].
Рэмейк пад назвай Mega Man Powered Up — вядомы як Rockman Rockman (яп.: ロックマン ロックマン) у Японіі — быў выпушчаны ва ўсім свеце для PSP ў 2006 годзе. Гульня мае 3D чыбі -стыль з вялікімі галовамі і маленькімі тулавамі. Інафунэ першапачаткова планаваў зрабіць Mega Man у такім стылі, але не змог з-за апаратных абмежаванняў NES[58]. Прадзюсар Тацуя Кітабаяшы заявіў, што рэарганізацыя мадэлей персанажаў стала вынікам суадносін бакоў PSP, якія складаюць 16:9. Вялікія галовы дазволілі камандзе распрацоўшчыкаў ствараць бачныя выразы твараў[59]. «Я сказаў дызайнерам не эканоміць ні на адной з дэталей Mega Man. Мы хацелі, каб іх прапорцыі і рухі дакладна адлюстроўваліся ў гэтых мадэлях», патлумачыў дызайнер персанажаў Тацуя Ёшыкава[9]. Паколькі памеры ўзроўняў рымейку не прапарцыяныльныя арыгіналу, шырокаэкранныя суадносіны таксама далі распрацоўнікам больш месца для запаўнення экрана[59].
Mega Man Powered Up уключае ў сябе два стылі геймплэя: «Old Style», параўнальная з версіяй NES, і «Новы стыль», які выкарыстоўвае ўвесь шырокі экран PSP і ўтрымлівае сюжэтныя ролікі з агучкай, змененыя сцэнічныя макеты, рэміксавую музыку і тры ўзроўні складанасці для кожнага этапу. Гэты рэжым таксама дадае двух новых Робатаў Майстроў (Oil Man і Time Man). Версія NES была першапачаткова прызначана, каб мець у агульнай колькасці восем Робатаў Майстроў, але была скарочана да шасці ў сувязі з напружаным графікам[9]. Акрамя таго, рэмейк дазваляе гульцам разблакіраваць і гуляць у ролі Робатаў Майстроў, Roll і Protoman. Этапы Новага стылю адрозніваюцца па структуры ад Старога стылю, некаторыя з шляхоў даступныя толькі для пэўных Робатаў Майстроў. Mega Man Powered Up таксама мае рэжым выкліку са 100 узроўняў, рэдактар узроўняў для стварэння ўласных этапаў, і магчымасць распаўсюду ўзроўняў праз анлайн-сэрвіс PlayStation Network[60][61]. Mega Man Powered Up атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі, з агульным балам 83 % па GameRankings і 82 з 100 на Metacritic на май 2010 года[62][63]. Рэмейк дрэнна прадаваўся ў розніцу і пазней быў выпушчаны ў якасці платнай запампоўкі ў японскай лічбавай краме PlayStation Network[9][64][65] у камплекце з Mega Man Maverick Hunter X у Японіі і Паўночнай Амерыцы. «Capcom» дадаткова пераклала Mega Man Powered Up на кітайскую мову для выпуску ў Азіі ў 2008 годзе[66].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.