From Wikipedia, the free encyclopedia
Slack (бел.: Слак) — кросплатформавы карпаратыўны месэнджар. Запушчаны ў тэставым рэжыме ў жніўні 2013 года, публічны выпуск адбыўся 12 лютага 2014 года. У першы дзень тэставання зарэгістраваліся 8 тысяч кампаній. Па дадзеных кампаніі на чэрвень 2015 года, Slack штодня выкарыстоўваюць 1,1 мільёна карыстальнікаў[7]. Стваральнікі Slack называюць яго самай хуткарослай бізнес-праграмай у гісторыі[8].
Slack | |
---|---|
Тып | вэб-праграма, кліент сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі[d], арганізацыя і мабільная праграма |
Аўтар | Stewart Butterfield[d][1] і Cal Henderson[d][1] |
Распрацоўшчык | Slack Technologies[d] |
Напісана на | JavaScript |
Інтэрфейс | Electron[d] |
Аперацыйная сістэма | Windows, macOS, iOS, Android і Linux |
Мовы інтэрфейсу | англійская, іспанская, французская, нямецкая, арабская, італьянская мова, кітайская мова, карэйская і японская мова |
Першы выпуск | жнівень 2013 |
Апошняя версія | |
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] |
Сайт | slack.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Slack, які пазіцыянуецца як «забойца Skype і ўнутрыкарпаратыўнай электроннай пошты», быў створаны Сцюартам Батэрфілдам, адным з заснавальнікаў фотахостынгу Flickr. Батэрфілд у 2009 годзе заснаваў кампанію Tiny Speck , якая распрацоўвала анлайн-гульню Glitch . Гульня выйшла ў верасні 2011 года, але затым яе вярнулі ў стадыю бэта і ў снежні 2012 года закрылі цалкам з-за недастатковай папулярнасці. У працэсе працы над гульнёй быў створаны інструмент для абмену паведамленнямі, які стаў асновай для будучага праекта, названага Slack[9].
У лютым 2014 года Slack запускалі 16 чалавек, праз год каманда пашырылася да 105 чалавек[10]. Паводле стану на красавік 2019 года ў Slack працавала 1664 супрацоўнікі[11].
У пачатку лютага 2015 года зламыснікі на некалькі дзён атрымалі доступ да базы карыстальнікаў Slack. Пра гэта стала вядома 27 сакавіка, калі кампанія распавяла пра інцыдэнт і прадставіла двухфактарную аўтэнтыфікацыю[12].
Паводле паведамленняў сайта РБК, са снежня 2018 года Slack пачаў дэактываваць акаўнты карыстальнікаў, якія наведалі Крым[13]. Пасля кіраўніцтва Slack разблакавала частку акаўнтаў і прынесла прабачэнні карыстальнікам[14].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.