Ёган III Сігізмунд (курфюрст Брандэнбурга)
курфюрст Брандэнбурга (1608—1619) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёган Сігізмунд ці Ёган Зігмунд (таксама Ёган Сігізмунд, ням.: Johann Sigismund; 8 лістапада 1572, Гале — 23 снежня 1619, Берлін) — курфюрст Брандэнбурга з 1608 года, рэгент Прусіі з 1608 года, герцаг Прусіі з 1618 года, прадстаўнік дынастыі Гогенцолернаў. Сын курфюрста Іаахіма Фрыдрыха, спадчыннікам якога стаў у 1608 годзе, і Кацярыны Брандэнбург-Кюстрынскай.
Remove ads
Біяграфія
Ёган Сігізмунд у 1594 годзе ажаніўся з Ганнай, старэйшай дачкой герцага Прусіі Альбрэхта Фрыдрыха. Пасля смерці ў жніўні 1618 года герцага, які не меў сыноў, правы на валоданне Прусіяй перайшлі да Ёгана Сігізмунда, што быў да таго часу рэгентам псіхічнахворага герцага.
У 1609 годзе, калі памёр апошні нашчадак юліх-клеўскіх герцагаў, Ёган, адначасова з Пфальц-Нойбургам, заявіў аб правах на спадчыну. Паводле дортмундскага дагавора краіна была аддадзена ў сумеснае кіраванне абодвух прэтэндэнтаў. Паводле Ксантэнскага пагаднення 1614 года з наступнымі дадаткамі адбыўся другі падзел, пасля якога Клевэ, Марк і Равенсбург адышлі да Брандэнбурга, а Юліх-Берг — да Пфальц-Нойбурга.
Ёган Сігізмунд Гогенцолерн у 1609 годзе абавязаўся ўносіць у польскую каралеўскую казну штогод па 30 000 гульдэнаў, паабяцаў увесці ў Прусіі Грыгарыянскі каляндар і пабудаваць у Кёнігсбергу каталіцкі храм. У выніку ў 1611 годзе Ёган Сігізмунд атрымаў грамату на права кіравання і на спадчынную ўладу ў прускім герцагстве.
У 1613 годзе Ёган перайшоў з лютэранства ў рэфармацтва, але адмысловым дакументам ад 1615 года дазволіў падданым заставацца пры строгім лютэранстве ці формуле канкордыі. Як кальвіністу, яму давялося затым змагацца з апазіцыяй саслоўяў у Прусіі і Брандэнбургу, прычым на бок яго праціўнікаў стала і яго жонка Ганна, дбайная лютэранка.
Жыхары Прусіі сустракалі ў штыкі кальвінісцкія новаўвядзенні. Але да адкрытых выступленняў справа не дайшла, з прычыны змены сітуацыі. У 1619 годзе курфюрст памёр. Да сваёй смерці ён паспеў стварыць (фактычна) Брандэнбургска-прускую дзяржаву са сталіцай у Берліне. Праблемы з Расіяй, Швецыяй, Турцыяй адцягнулі Польшчу ад Прусіі, у якой законным герцагам у 1619 годзе стаў сын Ёгана Сігізмунда і Ганны Прускай — Георг Вільгельм.
Remove ads
Нашчадкі
- Георг Вільгельм (1595—1640), з 1619 года — курфюрст Брандэнбурга і герцаг Прусіі
- Ганна Сафія (1598—1659), жонка Фрыдрыха Ульрыха, герцага Браўншвайг-Люнебургскага
- Марыя Элеанора (1599—1655), жонка Густава II Адольфа, караля Швецыі, маці Крысціны
- Кацярына (1602—1644), жонка спачатку Габара Бетлена, прынца Трансільваніі, затым — Франца Карла Саксен-Лаўэнбургскага
- Іаахім Сігізмунд (1603—1625).
- Агнэса (1606—1607).
- Ёган Фрыдрых (1607—1608).
- Альбрэхт Крысціян (7 сакавіка — 14 сакавіка 1609).
Remove ads
Зноскі
- Lundy D. R. Johann Sigismund Kurfürst von Brandenburg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #117677337 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads